wd wp Пошук:

Прылеп

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Прылеп (значэнні). Пры́леп (макед.: Прилеп, турэцк.: Pirlepe, грэч.: Πριλέπια) — горад у паўднёвай частцы Паўночнай Македоніі з насельніцтвам 64 тысячы жыхароў. Горад размешчаны ў паўночнай частцы Пелаганійскай раўніны, у 128 км ад сталіцы Скоп’е.

Размешчаны ля падножжа крэпасці легендарнага сербскага каралевіча Маркі, вядомага як змагара супраць туркаў і мудрага кіраўніка.

Гісторыя

Прылеп быў заснаваны на руінах старажытнага горада Стыбера, які быў часткай Рымскай імперыі. Нягледзячы на спусташэнне готамі ў 268 Стыбера заставалася часткова заселенай. Пад імем Прылеп гэты горад быў упершыню згаданы ў 1014 як месца, дзе балгарскі цар Самуіл памёр ад разрыву сэрца пры відзе, як візантыйцы асляпляюць тысячы яго салдатаў, якія патрапілі ў палон пасля бітвы пры Бяласіцы. Горад патрапіў пад візантыйскую ўладу.

Пазней горад быў заваяваны Другім Балгарскім царствам і Сербіяй.

У XIV стагоддзі горад быў захоплены асманамі пад правадырствам Эўрэнаса. Пад кантролем Асманскай імперыяй знаходзіўся на працягу шасці стагоддзяў.

Напачатку XX стагоддзя ўваходзіў у склад Сербіі і Югаславіі і пасля яе распаду адышоў да Македоніі.

Насельніцтва

Большасць насельніцтва складаюць македонцы (93 %), але ёсць і цыганская меншасць.

Паводле перапісу 2002 года ў Прылепе пражывала 66 246 жыхароў[1].

Этнічная група Усяго
македонцы 61 320
албанцы 21
туркі 123
цыгане 4 372
влахі 16
сербы 151
башнякі 17
іншыя 226

Славутасці

Вядомыя асобы

  • Блажэ Конескі (1921-1993) — стваральнік і адзін з кадыфікатараў сучаснай літаратурнай македонскай мовы, выбітны літаратурны, культурны і грамадскі дзеяч, паэт, празаік, эсэіст, гісторык літаратуры, лінгвіст, перакладчык

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. Министерство за Локална Самоуправа. База на општински урбанистички планови Архівавана 15 верасня 2008. (недаступная спасылка — гісторыя)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Дрыбінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Ельнінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Лагойскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Пачынкаўскага раёна (Смаленская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты Рагачоўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Рослаўльскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Смалявіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Астрашыцка-Гарадоцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Лагойскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Смалявіцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be