wd wp Пошук:

Прып’яць

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Прыпяць, значэнні.

Пры́п’яць[1], або Прыпяць (укр.: Прип’ять) — горад ва Украіне, у Кіеўскай вобласці. Пакінуты пасля чарнобыльскай аварыі.

Агульная інфармацыя

Прыпяць заснавана 4 лютага 1970 года. Статус горада атрымала ў 1979 годзе пастановай Вярхоўнага Савета Украінскай ССР № 1264/686. Насельніцтва было эвакуіравана 27 красавіка 1986 года з-за Чарнобыльскай аварыі.

Асноўнай прычынай заснавання горада стала будаўніцтва і наступная эксплуатацыя адной з самых буйных у Еўропе Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, якая і дала Прыпяці званне горада атамшчыкаў. Прыпяць стала дзявятым у Савецкім Саюзе атамаградам.

Паводле апошняга праведзенага да эвакуацыі перапісу насельніцтва (лістапад 1985), яго колькасць складала 47.500 чалавек, і ўключала больш за 25 нацыянальнасцей. Штогадовы прырост насельніцтва складаў на той момант звыш 1500 чалавек, сярод якіх каля 800 былі нованароджаныя, і прыблізна 500—600 чалавек — прыбывалі з розных рэгіёнаў Савецкага Саюза.

Праектная, першапачаткова разлічаная, колькасць насельніцтва — 75-78 тысяч чалавек.

Прыпяць была чыгуначным вузлом (станцыя Яніў), зручным вузлом транспартных магістралей Палесся, а таксама прыстанню рачнога суднаходства.

Інфраструктура

  • Насельніцтва:

Насельніцтва горада да чарнобыльскай аварыі складала: 49,4 тыс. чалавек. Плошча жылога фонду — 658.700 м², 160 дамоў, 13.414 кватэр, 18 інтэрнатаў для халасцякоў на 7621 месца, 8 сямейных інтэрнатаў і дамоў гасцінічнага тыпу на 1206 пакояў.

  • Асвета:

Дзіцячыя дашкольныя ўстановы — 15 адзінак на 4980 месцаў. Сярэднія агульнаадукацыйныя школы — 5 адзінак на 6786 месцаў, ПТВ — 1 адзінка на 600 месцаў.

  • Ахова здароўя:

Медсанчасць № 126 на 410 ложкаў, тры паліклінікі.

  • Гандаль:

25 крам на 9239 м² гандлёвай плошчы. 27 сталовых, кафэ, рэстаранаў на 5535 месцаў. Складская гаспадарка і сховішчы — 10 адзінак на 4213 м², складскія памяшканні на 4430 тон.

  • Культура:

3 адзінкі культурных устаноў: палац культуры, кінатэатр на 1220 месцаў, школа мастацтваў на восем пакояў для гуртковай працы і 312 вучняў.

  • Спорт:

10 спартыўных зал, 3 басейны для плавання, 10 стралковых ціраў, 2 стадыёны.

  • Добраўпарадкаванне:

1 парк, 35 дзіцячых гульнявых пляцовак і гарадкоў, 18 136 дрэў, 249 247 хмызнякоў, 33 тыс. кустоў руж.

  • Прамысловасць:

4 прадпрыемствы з агульным аб’ёмам вытворчасці 477 млн рублёў.

  • Будаўніцтва:

6 будаўніча-мантажных арганізацый, якія выконвалі аб’ём будаўніча-мантажных работ на 132,3 млн рублёў.

  • Транспарт:

Чыгуначная станцыя Янаў і 3 транспартных прадпрыемствы: аўтатранспартнае прадпрыемства № 31015, ТПА Упраўленне будаўніцтва, аўтатранспартны камбінат Чарнобыльскай АЭС з агульным лікам транспартных адзінак 533, у тым ліку 167 аўтобусаў.

  • Сувязь:

Гарадскі вузел сувязі на 2926 тэлефонных нумароў. Акрамя таго — 1950 нумароў ведамасных станцый АТС Кіравання будаўніцтва, Чарнобыльскай АЭС, завода «Юпітэр».

  • Водазабеспячэнне:

28 артэзіянскіх свідравін з сутачным дэбітам вады 15 тысяч м³ у суткі, з іх 8050 на горад.

  • Электразабеспячэнне:

На суткі — 121 тысяч кілават-гадзін. У тым ліку на прамысловую зону — 29 тысяч кілават-гадзін.

Аб’ява аб эвакуацыі, 27 красавіка 1986

Аб’ява аб эвакуацыі з Прыпяці

Увага! Паважаныя таварышы! Гарадскі савет народных дэпутатаў паведамляе, што ў сувязі з аварыяй на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі ў горадзе Прыпяць складаецца неспрыяльнае радыяцыйнае становішча. Партыйнымі і савецкімі органамі, вайсковымі часцямі прымаюцца неабходныя меры. Аднак, з мэтай забеспячэння поўнай бяспекі людзей, і, у першую чаргу, дзяцей, узнікае неабходнасць правесці часовую эвакуацыю жыхароў горада ў населеныя пункты Кіеўскай вобласці. Для гэтага да кожнага жылога дома сёння, дваццаць сёмага красавіка, пачынаючы з чатырнаццаці нуль-нуль гадзін, будуць пададзены аўтобусы ў суправаджэнні работнікаў міліцыі і прадстаўнікоў гарвыканкама. Рэкамендуецца з сабой узяць дакументы, крайне неабходныя рэчы, а таксама, на першы абыходак, прадукты харчавання. Кіраўнікамі прадпрыемстваў і ўстаноў вызначана кола работнікаў, якія застаюцца на месцы для забеспячэння звычайнага функцыянавання прадпрыемстваў горада. Усе жылыя дамы на перыяд эвакуацыі будуць ахоўвацца работнікамі міліцыі. Таварышы, часова пакідаючы сваё жыллё, не забудзьцеся, калі ласка, зачыніць вокны, выключыць электрычныя і газавыя прыборы, перакрыць вадаправодныя краны. Просім захоўваць спакой, арганізаванасць і парадак пры правядзенні часовай эвакуацыі.[2]

Пасля Чарнобыльскай катастрофы

Пасля чарнобыльскай аварыі і эвакуацыі насельніцтва горад знаходзіцца ў часткова разбураным стане. Таксама пакінутае жыллё вабіць да сабе шматлікіх марадзёраў, а сам пакінуты горад стаў выдатнасцю для турыстаў. На 2013 год у горадзе працуе аўтапарк, станцыя па абеззаражванні і абезжалезванні вады, а таксама КПП і спецпральня.

Панарама Прыпяці (2007)

Прыпяць у культуры

  • Прыпяць — месца дзеяння камп’ютарных гульняў Call of Duty 4 і S.T.A.L.K.E.R.
  • Прыпяць паказваецца як прыклад уздзеяння часу і прыроды на гарады пасля знікнення чалавецтва ў фільме «Жыццё пасля людзей».
  • У лютым 2013 года сайт горада Прыпяць прэзентаваў праект «Прыпяць 3Д», галоўнай мэтай якога з’яўляецца стварэнне віртуальнага музея г. Прыпяць да аварыі[3].

Спасылкі

Фотагалерэя

  • Сучасны выгляд ПрыпяціСучасны выгляд Прыпяці
  • Кола аглядуКола агляду
  • Гасцініца "Палессе"Гасцініца “Палессе”
  • Пакінуты домПакінуты дом
  • Панарама Прыпяці ў 2009 годзе.Панарама Прыпяці ў 2009 годзе.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
  2. Запіс аб’явы аб эвакуацыі Архівавана 8 верасня 2006.
  3. Вiдэа — прэзентацыя праекта «Прыпяць 3Д» Архівавана 11 жніўня 2013.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Украіны, адселеныя пасля Чарнобыльскай катастрофы Катэгорыя·Населеныя пункты Шацкага раёна (Украіна) Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be