wd wp Пошук:

Пусан

Пуса́н (кар.: 부산) — найбуйнейшы порт і другі пасля Сеула горад у Рэспубліцы Карэя, вядомы як «Марская сталіца Рэспублікі Карэя».

З’яўляецца горадам непасрэднага падпарадкавання. Афіцыйная назва — Горад-метраполія Пусан (кар.: 부산광역시).

Пусан размяшчаецца на паўднёва-ўсходняй аканечнасці Карэйскага паўвострава на беразе Карэйскага праліва. Найбольш густа забудаваныя раёны знаходзяцца ў некалькіх вузкіх далінах між рэкамі Нактанган і Суёнган, горы з’яўляюцца натуральнымі межамі некаторых гарадскіх раёнаў.

У 2002 годзе ў Пусане праводзіліся Азіяцкія гульні і Чэмпіянат свету па футболу 2002, а ў 2005 годзе горад быў сталіцай форума АЦЭС. 14 лістапада 2005 года быў абвешчаны прэтэндэнтам на правядзенне Алімпійскіх гульняў 2020 года.

Пусан вядомы шматлікімі небаскробамі і іншымі архітэктурнымі славутасцямі. Тут знаходзіцца самы вялікі ўнівермаг у свеце — «Сінсеге Сентум Сіці». У горадзе таксама будуецца іншы мега-будынак — небаскроб «Лотэ Супер Таўэр». У гэтым будынку мусіць быць 110 паверхаў, праектная вышыня — 510 метраў. У 2013 годзе, калі будаўніцтва будзе скончана, «Лотэ Супер Таўэр» трапіць у лік найвышэйшых небаскробаў свету.

Гісторыя

З пачатку XV стагоддзя па 1592 год з’яўляўся асноўным гандлёвым портам краіны. Перш за ўсё гандляваў з Японіяй. З захопу горада ў 1592 годзе японскімі войскамі пад камандаваннем Таётомі Хідэёсі пачалася Імчжынская вайна. З 1598 па 1876 гады горад меў закрыты статус, затым стаў першым горадам Карэі, адкрытым для знешняга гандлю, аднак да 1883 года гандляваў толькі з Японіяй. З 1910 года разам з усёй тагачаснай Карэяй перайшоў пад пратэктарат Японіі і ператварыўся ў буйны гандлёвы і прамысловы цэнтр.

Падчас Карэйскай вайны 1950—1953 гадоў з’яўляўся часовай сталіцай Рэспублікі Карэя і ваеннай базай ЗША і іх саюзнікаў, бо быў самым аддаленым пунктам ад мяжы з КНДР.

Транспарт

Порт Пусан — буйнейшы ў Паўднёвай Карэі, ім маюць магчымасць карыстацца судны водазмяшчэннем да 50 тыс. тон, даўжынёй да 330 метраў і асадкай да 12,5 метраў.[3]

Таксама, Пусан буйны чыгуначны вузел, у горада ёсць міжнародны аэрапорт Кімхэ, метрапалітэн, добра развітая сетка аўтобуснага руху, таксі і водны «трамвай».

У горадзе знаходзіцца самы доўгі мост Паўднёвай Карэі — Кван’ан.

Вышэйшая адукацыя ў Пусане

Універсітэты

Зноскі

  1. http://kosis.kr/statHtml/statHtml.do?orgId=101&tblId=DT_1B04005N&conn_path=I2
  2. (unspecified title)
  3. Лоция порта Пусан (Тихий океан)(руск.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2015. Праверана 12 кастрычніка 2009.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be