Пушкін (горад)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Пушкін. Пушкін (руск.: Пушкин, да 1918 — Царскае Сяло, з 1918 па 1937 — Дзецкае Сяло) — горад у складзе Пушкінскага раёна горада федэральнага значэння Санкт-Пецярбурга і яго ўнутрыгарадскае муніцыпальнае ўтварэнне, у 1936 годзе быў перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Ленінграда. Буйны турыстычны, навуковы, навучальны і ваенна-прамысловы цэнтр. Уключаны ў спіс помнікаў, якія ахоўваюцца ЮНЕСКА, у складзе аб’екта «Гістарычны цэнтр Санкт-Пецярбурга і звязаныя з ім комплексы помнікаў».
Насельніцтва — 112 978 чал. (2021).
Праз горад праходзіць чыгуначная лінія Санкт-Пецярбург — Віцебск, на яго тэрыторыі размешчаны чыгуначная станцыя Царскае Сяло і прыпыначны пункт Дзецкасельскі. Адлегласць паміж Віцебскім вакзалам Санкт-Пецярбурга і Царскім Сялом — 23 км. Паштамт Санкт-Пецярбурга і аддзяленне сувязі № 1 Пушкіна размешчаны на адлегласці 24 км па прамой. Горад размешчаны ў межах Прынеўскай нізіны.
Загарадная імператарская рэзідэнцыя Царскае Сяло была заснавана ў 1710 годзе; горад — з 1808 года. У горадзе знаходзіцца музей-запаведнік «Царскае Сяло» — помнік горадабудаўнічага мастацтва і палацава-паркавы ансамбль XVIII — пачатку XX стагоддзя.
Радзіма дзеяча народнай асветы, археолага, педагога, краязнаўца Мікалая Пятровіча Авенарыуса.
Назвы горада
- Са́рская М́ыза — 1710 — канец 1710-х
- Са́рскае Сяло́ — канец 1710-х — жнівень 1724
- Дабраве́шчанскае — жнівень — верасень 1724
- Са́рскае Сяло́ — верасень 1724 — 1780-я
- Ца́рскае Сяло́ — 1780-я — 1917
- у 1808 — 1820-х — адначасова Сафі́я
- Салда́цкае Сяло́ — кастрычнік 1917—1918
- Дзе́цкае Сяло́ (імя Урыцкага) — 1918—1937
Палацы і паркі
Палацы і паркі Царскага Сяла ўваходзяць у склад Дзяржаўнага мастацка-архітэктрунага палацава-паркавага музея запаведніка «Царскае Сяло» (акрамя Асобнага і Буфернага паркаў). Крымская калона, Марэйская калона.
Палацы
- Аляксандраўскі палац
- Баболаўскі палац
- Екацярынінскі палац
- Запасны (Уладзімірскі) палац
- Палац княгіні Палей
Паркі
Вядомыя асобы
- Мікалай Пятровіч Авенарыус (1834—1903) — дзеяч народнай асветы, археолаг, педагог, краязнавец.
- Іаанна Дзмітрыеўна Хлопіна (1905-?) — урач-патолагаанатом. Доктар медыцынскіх навук (1955), прафесар (1956).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пушкін (горад)
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.