Пхеньян
Пхенья́н (кар.: 평양) — сталіца, адміністрацыйны, культурны і гістарычны цэнтр Паўночнай Карэі. Насельніцтва 3,7 млн жыхароў (2005).
Гісторыя
Пхеньян — адзін з самых старажытных гарадоў Карэі — закладзены ў 1122 годзе да н.э. У 427—668 гадах сталіца каралеўства Кагурджа. Потым горад быў знішчаны кітайскімі войскамі. У перыяд з 918 да 1392 года Пхеньян выконваў ролю сталіцы Карэі. З 1592 да 1593 года часова быў захоплены японцамі. З 17 стагоддзя палітычны і культурны цэнтр паўночна-заходняй Карэі. У 1627 годзе Пхеньян зноў быў захоплены і знішчаны кітайскімі войскамі. Пад час кітайска-японскай вайны 1894—1895 гадоў горад быў значна пашкоджаны. У 1910—1945 гадах ён быў адбудаваны пад час японскай акупацыі. У 1945 годзе горад быў вызвалены савецкімі войскамі. З 1948 года — Пхеньян сталіца Паўночнай Карэі. У часе Карэйскай вайны горад знаходзіўся пад кантролем войскаў ААН, але потым быў заняты кітайскімі і паўночнакарэйскімі войскамі. Пасля вайны горад быў адбудаваны пры дапамозе СССР і Кітаю.
Адміністрацыйны падзел
Пхеньян падзелены на 19 акругаў (гуёк) і 4 раёны (кун).
Клімат
Клімат мусонны, з рэзкім адрозненнем пораў году і сезонаў засухі і дажджоў. Тэмпература паветра ў студзені −8 °C, у ліпені 24 °C. Гадавая колькасць ападкаў каля 1000 мм.
Адукацыя
Транспарт
Памятныя мясціны
Гарады-пабрацімы
Спорт
Вядомыя асобы
Зноскі
- ↑ Korea, North — Даведнік ЦРУ па краінах свету. Праверана 13 сакавіка 2017.
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.