Пэлх
Пэлх (польск.: Pełch) — вёска ў Польшчы, уваходзіць у Падляскае ваяводства, Семятыцкі павет, гміна Пэрляева. Яна знаходзіцца прыкладна ў 6 км да паўночнага захаду ад Пэрляева, у 32 км да паўночнага захаду ад Семятычаў, і 73 км да паўднёвага захаду ад Беластока.
У 1975—1998 гадах вёска ўваходзіла ў Ломжынскае ваяводства.
Гісторыя
У 1434 годзе Вялікі князь літоўскі Жыгімонт Кейстутавіч падарыў землі, у склад якіх уваходзіла вёска Пэлх, шляхцічу Мікалаю Насуце з Мендзыжэца[1]. Пазней землі належалі Касінскім, Вадынскім, Аборскім і Асалінскім з Рудкі. У 1861 годзе ў вёсцы быў скасаваны прыгон[2].
У канцы XIX стагоддзя Пэлх была сялянскай вёскай на рацэ Пэлхаўка, з фальваркам Стэфанава, у Бельскім павеце Гродзенскай губерні. У сяле было 40 хат і 431 жыхар. Таксама тут былі вадзяны млын, пясчаная глеба, вырошчвалася жыта, няшмат сенажацяў, а мясцовы лес выкарыстоўваўся для будаўніцтва[3].
Зноскі
- ↑ Пэлх // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom VIII (Perepiatycha — Pożajście), 1887. — S. 413 (польск.)
- ↑
- ↑ Пэлх // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom VII (Netrebka — Perepiat), 1886. — S. 937 (польск.)
Катэгорыя·Населеныя пункты Падляскага ваяводства Катэгорыя·Населеныя пункты Семятыцкага павета Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.