wd wp Пошук:

Пяненжна

Пяненжна[1] (польск.: Pieniężno, ням.: Mehlsack) — горад у Польшчы, у Бранеўскім павеце Вармінска-Мазурскага ваяводства, сядзіба вяскова-гарадcкой гміны Пяненжна. Займае плошчу 3,81 км². Насельніцтва 2700 чалавек (на 2018).

Гісторыя

Горад уззнік як умацаванае паселішча прусаў. У сярэдзіне ХІІІ ст. яны ваявалі з тэўтонцамі, але пацярпелі паразу. У выніку, у адпаведнасці з пагадненнем паміж Крыжакамі і Рымскім Папам Інакенціем IV, Вармію атрымаў біскуп, а гэтае паселішчаa было перададзена капітуле. Першыя запісы ў хроніках Тэўтонскага ордэна падаюць дату 1282 г.

У 1414 г. гараджане добраахвотна ўпусцілі ў горад польскія войскі на чале з Ягайлам. Пасля пачатку Трынаццацігадовай вайны ў 1454 г. гараджане сталі на бок крыжакоў. Праз год горад захапілі палякі, якія руйнуюць замак, рабуюць і спальваюць увесь горад. З 1466 г. горад разам з Варміяй уваходзіў у склад Польскага Каралеўства. У 1518 і 1519 гг. тут у замку жыў Мікалай Капернік. У 1520 г. захапілі горад і часткова знішчылі яго войскі Альбрэхта Гогенцолерна. У 1626 г. горад абрабавалі і разрабавалі шведскія войскі, праз год значная частка будынкаў была спалена, аднак палякі пад кіраўніцтвам Станіслава Рэверы Патоцкага адбілі горад. У часы Рэчы Паспалітай адным з мэраў горада быў мастак Пётр Кольбэрг.

З-за разбурэння горада больш чым на 90% зімой 1945 г. паселішча не ўвайшло ў лік польскіх гарадоў, бо ягонае насельніцтва тады складала ўсяго 640 чалавек. Паселішча ў 1959 г. атрымала статус пасёлка гарадскога тыпу, а гарадскія правы атрымала толькі ў 1973 г.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Бранеўскага павета Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be