wd wp Пошук:

Пяцігорск

Пяцігорск (руск.: Пятигорск) — горад (з 1830 года) у Расіі, у складзе Стаўрапольскага края. Насельніцтва 139,7 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1780 годзе.

Горад-курорт размешчаны раёне Каўказскіх Мінеральных Вод, пераважна на левым беразе ракі Падкумак. Сярод іншых курортаў Каўказскіх Мінеральных Вод Пяцігорск мае найбольш разнастайныя прыродныя лячэбныя рэсурсы. Ёсць звыш 40 крыніц мінеральных вод, якія адрозніваюцца па хімічным складзе і тэмпературы вады; некаторыя з іх радонавыя. З размешчанага каля Пяцігорска Тамбуканскага возера здабываюць высокакаштоўную ў тэрапеўтычным дачыненні сульфідны глей. Спрыяльныя кліматычныя ўмовы летам і ў пачатку восені дазваляюць выкарыстаць іх для клімататэрапіі.

Вышыня над узроўнем мора — каля 600 метраў. Вышэйшы пункт у ваколіцах горада — вяршыня гары Бештау — 1401 м. Таксама ў межах горада размешчаны вяршыні гор: Машук, Гарачая, Пост, Пікет, Казачка і інш.

Дзейнічаюць больш за два дзесяткі санаторна-курортных устаноў. Прамысловасць Пяцігорска арыентавана пераважна на абслугоўванне запатрабаванняў курорта. Прадпрыемствы харчасмакава прамысловасці: мясны, вінны камбінаты, малака- і півавараны заводы, кандытарская фабрыка. Лёгкая прамысловасць: швейная, абутковая, дываннаткацкая фабрыкі. Развіта таксама машынабудаванне і металаапрацоўка: ПА «Пяцігорсксельмаш» па выпуску машын і абсталявання для птушкагадоўлі. Заводы: аўтаспецбудавання, электрамеханічны і інш. Ёсць таксама хімічны завод.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Зноскі

  1. http://www.stavropol.vybory.izbirkom.ru/region/region/stavropol?action=show&root=1&tvd=4264027102628&vrn=4264027102624&region=26&global=&sub_region=26&prver=0&pronetvd=null&vibid=4264027102628&type=234
  2. Города с численностью постоянного населения от 100 тыс. до 250 тыс. человек
  3. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 438.

Літаратура

Тапаграфiчныя карты

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Жаркаінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be