Расарыа
Раса́рыа (ісп.: Rosario) — горад у Аргенціне, у правінцыі Санта-Фэ. З насельніцтвам у 909 397[1] жыхароў (перапіс 2001 года) з’яўляецца трэцім па колькасці ў краіне, пасля Буэнас-Айрэса і Кордавы. Горад размешчаны на беразе ракі Парана, у 300 км на паўночны захад ад Буэнас-Айрэса. Разам з прыгарадамі і найбліжэйшымі гарадамі ўтварае агламерацыю з насельніцтвам 1 121 441 чалавек. Для паўночнага ўсходу Аргенціны горад з’яўляецца важным чыгуначным вузлом і марскім портам, марскія судны дасягаюць Расарыа па рацэ Парана.
Гісторыя
Каланіяльнае паселішча на месцы, дзе цяпер размешчаны горад, вядома з XVII стагоддзя. Назва паселішча азначае разарый — традыцыйныя каталіцкія пацеркі, а таксама малітву, якую чытаюць па гэтых пацерках, і ў перакладзе з лацінскага азначае «вянок з руж».
З 1751 года вядома імя першага бургамістра — Сант’яга дэ Мантэнегра (ісп.: Santiago de Montenegro). У 1812 годзе генералам Мануэлем Бельграна (ісп.: Manuel Belgrano) у мястэчку быў упершыню падняты нацыянальны сцяг Аргенціны, пра гэту падзею сёння нагадвае помнік у цэнтры горада. Да сярэдзіны XVIII ст. развіццё горада праходзіла вельмі павольна, і толькі з 1880 года, калі законы аб эміграцыі ў Аргенціну з Еўропы былі спрошчаны, у Расарыа пачаўся бурны прырост насельніцтва і развіццё прамысловасці. Да 1887 годзе ў горадзе пражывала 50 914 чал., а ў 1926 г. — ужо 407 000, з іх 47 % нарадзіліся за мяжой (італьянцы, немцы, харваты, палякі і іншыя). 19 мая 1969 г. у горадзе ўспыхнула паўстанне супраць дыктатарскага рэжыму ў краіне.
Зноскі
- ↑ Сайт міністэрства ўнутраных спраў Аргенціны Архівавана 27 верасня 2007.
Спасылкі
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.