wd wp Пошук:

Расон (КНДР)

Расон (Насон, кар. 라선직할시, 羅先直轄市), Наджын-Санбон (кар. 라진-선봉직할시, 羅津-先鋒直轄市) — горад прамога падпарадкавання ў КНДР, які мяжуе з кітайскай правінцыя Гірын. і Прыморскі краем Расіі. Мяжа з Расіяй праходзіць па рацэ Туманнай (Туманган).

На тэрыторыі горада размешчаны чыгуначныя станцыі Санбон і Наджын Карэйскіх дзяржаўных чыгунак, а таксама порт, які не замярзае круглы год[2]. У горад уваходзяць невялікія выспы, як марскія, так і рачныя: Піпхадо, Кхынсом і іншыя.

Гісторыя

Мяжа па рацэ Туманган ўсталявана ў 1860 годзе. У 1990 годзе СССР і КНДР падпісалі дамову пра ўсталяванне лініі дзяржаўнай мяжы па фарватары Туманнай, дзякуючы чаму тэрыторыя былога вострава Нактундо плошчай 32 км² была прызнана савецкай. Гэта пагадненне не прызнала Паўднёвая Карэя, якая працягвае лічыць тэрыторыю Нактундо сваёй.

На тэрыторыі Расона ў порце Унгі 10 жніўня 1945 года адбыўся апошні паветраны таран Другой сусветнай вайны. Група штурмавікоў пад камандаваннем малодшага лейтэнанта Міхаіла Янко, камандзіра звяна 37-га штурмавога авіяцыйнага палка 12-й авіяцыйнай дывізіі ВПС Ціхаакіянскага флоту, выконвала задачу па знішчэнні транспартных сродкаў Квантунскай арміі ў порце Расін. Ужо пасля паспяховай атакі самалёт малодшага лейтэнанта падбілі, а сам лётчык быў паранены. Камандзір і паветраны стралок прынялі рашэнне не пакідаць машыну і накіравалі палаючы штурмавік у цэнтр партовых збудаванняў. 14 верасня 1945 года Міхаілу Янко прысвоілі званне Героя Савецкага Саюза, а яго таварыша па экіпажу, малодшага сяржанта Івана Бабкіна ўзнагародзілі Ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені (абодвух пасмяротна). Героі, а таксама яшчэ некалькі дзясяткаў воінаў Савецкай Арміі спачываюць у брацкай магіле на схіле аднаго з пагоркаў Раджіна[3].

У 1991 годзе рэгіён атрымаў статус асаблівай эканамічнай зоны. Аддзяліўся ад правінцыі Хамгён-Пукто у 1993 годзе, атрымаўшы назву «Наджын-Санбон», якая ў 2000 годзе скарацілася да «Расон». У студзені 2011 года Расону прысвоены статус «Асаблівага горада», дзе большая частка абмежаванняў на вядзенне бізнесу будзе знятая[4].

У горадзе размешчаны нафтахімічны комплекс.

КНДР — Расія

Выгляд на горад

Пасля 2000 года ў СМІ сталі рэгулярна з’яўляцца паведамленні аб падрыхтоўцы да рэканструкцыі і мадэрнізацыі чыгункі ад порта Наджын да расійскага пасёлка Хасан, разбуранай у 1950-я гады. Згадвалася, што таваразварот паміж Расіяй і Паўночнай Карэяй у такім выпадку можа павялічыцца таксама за кошт таго, што ўлады краіны пагадзіліся адкрыць парты Расона для замежных судоў[5].

Названыя работы пачаліся ў кастрычніку 2008 года і скончыліся ў верасні 2013 года. У порце Наджын сіламі «РЖД» пабудаваны пірс, з якога ў канцы 2014 года было адпраўлена ў Паўднёвую Карэю 40,5 тыс. тон расійскага вугалю, а вясной 2015 года яшчэ каля 140 тыс. тон вугалю з Расіі[6]. Ад памежнага пераходу Хасан-Туманган да порта Наджын пракладзеная чыгуначная сумешчаная каляіна (карэйская 1435 мм і руская 1520 мм) працягласцю 54 км[7]. Па ўмовах пагаднення КНДР здае ў арэнду Пірс і прылеглую тэрыторыю на 49 гадоў, за што атрымлівае 600 тыс. еўра ў год[8].

Спачатку порт Наджын выкарыстоўваўся таксама Савецкім Саюзам (з 1972 па 1991 года).

Паміж памежнымі станцыямі Хасан (РФ, Прыморскі край, Хасанскі раён) і Туманган (КНДР, СЭЗ Расон) дзейнічае рэгулярнае пасажырскае чыгуначнае паведамленне. З 2017 года дзейнічае таксама і марское паведамленне паміж Уладзівастокам і Наджынам.

З 2018 года марское паведамленне «Уладзівасток-Наджын» перапыненае праз фінансавыя цяжкасці ў суднаходнай кампаніі.

Адміністрацыйны падзел

Расон падзелены на адзін 1 муніцыпальны раён (куёк) і 1 павет (гун):

Гл. таксама

Зноскі

  1. DPR Korea 2008 Population Census Праверана 27 лютага 2016.
  2. http://www.asiaafrica.ru/images/AA_nomers/2015/201506/Kiryanov.pdf Архівавана 11 жніўня 2015. С. 67
  3. Как развивается “полигон северокорейских реформ” (нявызн.) (1 жніўня 2019). Праверана 2 студзеня 2020.
  4. [TUT.BY НОВОСТИ — Китай вложит 2 миллиарда долларов в Северную Корею — В мире — 7.01.2011, 13:58](http://news.tut.by/world/210829.html) (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 20112011-01-08. Праверана 6 верасня 2021.
  5. Lenta.ru: Экономика: Россию и Северную Корею соединит обновленная железная дорога
  6. http://www.asiaafrica.ru/images/AA_nomers/2015/201506/Kiryanov.pdf Архівавана 23 верасня 2015. С. 65
  7. RasonConTrans (нявызн.). rasoncontrans.ru. Праверана 7 лютага 2018.
  8. http://www.asiaafrica.ru/images/AA_nomers/2015/201506/Kiryanov.pdf Архівавана 23 верасня 2015. С. 67
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be