Рачкавіцкі сельсавет
Ра́чкавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Новыя Рачкавічы (да 1959 г. — вёска Малышэвічы, да студзеня 1968 г. — вёска Рачкавічы).
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Малышэвіцкі сельсавет у складзе Чырвонаслабодскага раёна Слуцкай акругі БССР з цэнтрам у вёсцы Малышэвічы, з 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чырвонаслабодскім раёне БССР. З 1935 года ў Чырвонаслабодскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Чырвонаслабодскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года ў складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бялевіцкага сельсавета[1]. Пасля скасавання Чырвонаслабодскага раёна 8 жніўня 1959 года Малышэвіцкі сельсавет далучаны да Слуцкага раёна[2]. 1 снежня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Танежыцкага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Малышэвічы ў пасёлак спіртзавода Рачкавічы, сельсавет перайменаваны ў Рачкавіцкі[3].
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 2058 чалавек[4], з іх 96,6 % — беларусы[5].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 8 жніўня 1959 г. Аб скасаванні некаторых раёнаў Беларускай ССР // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 9.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 17.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Чырвонаслабодскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Слуцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.