Роскіле
Ро́скіле (дацк.: Roskilde) — горад у Даніі, на ўсходзе вострава Зеландыя (Шэлан). Адміністрацыйны цэнтр камуны Роскіле. Порт на беразе Роскіле-фіёрда, чыгуначны вузел. З 1971 года праводзяцца штогадовыя рок-фестывалі. Насельніцтва складае 46 292 чал. (2009).
Гісторыя
Названы ў гонар легендарнага заснавальніка — караля Ро і свяшчэнных крыніц (дацк.: kilde), частка з якіх захавалася ў ваколіцах горада. Роскіле — былая рэзідэнцыя дацкіх каралёў (каля 1020-1416) і ўрада, сталіца Даніі (да 1443 года), да прыкладна 1060 года — цэнтр дыяцэзіі і найважнейшы рэлігійны цэнтр да часоў Рэфармацыі. Тут у XII стагоддзі была напісана Роскільская хроніка — найстаражытны твор дацкай гістарыяграфіі. 28 лютага 1658 года ў Роскіле заключаны Роскільскі мір, які завяршыў дацка-шведскую вайну.
Транспарт
З’яўляецца буйным чыгуначным і транспартным вузлом вострава Зеландыя, у эканамічным плане цесна звязаны з Капенгагенам. Першая дацкая чыгунка даўжынёй 31 км была пракладзена паміж Роскіле і Капенгагенам у 1847 годзе. Пасродкам сістэмы тунэляў пад пралівамі Вялікі Бельт (1997-98) і Зунд (2000) звязаны з гарадамі Швецыі і Германіі.
Культура і адукацыя
У горадзе ёсць некалькі вышэйшых навучальных устаноў і даследчых цэнтраў, уключаючы ўніверсітэт (1972). З 1971 года праводзяцца штогадовыя рок-фестывалі.
Славутасці
- Сабор у Роскіле
- Каралеўскі палац у Роскіле
- Музейны востраў
- Былы кляштар дамініканцаў
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Расмус Барталін — дацкі навуковец
Зноскі
Літаратура
- Henning Dehn-Nielsen, Kings and Queens of Denemark, Rosenborg Castle.Copenhagen 2007. ISBN 978-87-89542-71-3
- Roskilde Domkirkes Salgfond und Anette Kruse. Der Dom von Roskilde.2005. ISBN 87-980270-7-7
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Роскіле
- Апісанне горада і фатаграфіі(недаступная спасылка)
- Музей караблёў вікінгаў у Роскіле Архівавана 6 сакавіка 2016.
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сталіцы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.