Рэчкаўскі сельсавет (Івацэвіцкі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Рэчкаўскі сельсавет.
Рэ́чкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Рэчкі.
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Целяханскага раёна Пінскай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 9 чэрвеня 1958 года ў склад сельсавета з Гортальскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Гутка і Краі)[1]. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Лагішынскага раёна, з 25 снежня 1962 года — Пінскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — Івацэвіцкага раёна.
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2055 чалавек[2], з іх 99,0 % — беларусы[3].
Іншае
Колькасць двароў — 885, колькасць жыхароў — 2133.
Старшыня — Солтан Леаніда Іванаўна[4].
Кіраўнік спраў — Латышэвіч Анна Браніславаўна[4]
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 чэрвеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 6.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- 1 2 Сайт раённай адміністрацыі Архівавана 15 кастрычніка 2020.
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Лагішынскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Пінскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Целяханскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Івацэвіцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.