Сабінаў
Сабінаў (венг.: Kisszeben, ням.: Zeben, лац.: Cibinium) — невялікі горад на ўсходзе Славакіі. Знаходзіцца прыкладна за 20 км ад Прэшава і за 55 км ад Кошыцаў. Насельніцтва — 12 378 чалавек.
Гісторыя
Першыя пісьмовыя згадкі пра горад датуюцца 1248 годам. Да прыходу нямецкіх пасяленцаў у сярэдзіне XIII стагоддзя Сабінаў быў населены вылучна славакамі. У 1299 годзе Сабінаў атрымаў гарадскія правы і ў 1405 годзе каралём Жыгімонтам Люксембургскім быў абвешчаны вольным каралеўскім горадам. У XV стагоддзі горад далучыўся да Пентапалітаны — альянсу пяці гарадоў на паўночным усходзе Венгерскага каралеўства (Бардзеёў, Левача, Кошыцы, Прэшаў і Сабінаў). XVI—XVII стагоддзі сталі перыядам буйнога сацыяльнага і эканамічнага росквіту, за чым паследвалі гады рэцэсіі. У 1740 годзе піярыстамі тут была заснавана сярэдняя школа. Гісторыя Сабінава вельмі падобная да гісторыі іншых мястэчак гэтага рэгіёна.
Дэмаграфія
Паводле перапісу 1910 года колькасць насельніцтва горада налічвала 3 288 чалавек: 1640 славакаў, 1168 венграў, 341 немец і 120 цыганаў.
Паводле перапісу 2001 года колькасць насельніцтва горада налічвала 12 290 чалавек. Нацыянальны склад: 90,62 % — славакі, 6,40 % — цыганы, 0,48 % — чэхі і 0,14 % — русіны[1]. Рэлігійны склад: 70,48 % — рыма-каталікі, 10,53 % — грэка-католікі, 5,14 % — людзі без прыналежнасці да рэлігіі і 4,16 % — лютэране[1].
Славутасці
- Гатычны касцёл Св. Яна Хрысціцеля
- Лютэранская кірха
- Уніяцкая царква
- Праваслаўная царква
- Ратуша
Гарады-пабрацімы
Зноскі
- 1 2 Архіўная копія (нявызн.) (недаступная спасылка). Statistical Office of the Slovak republic. Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2007. Праверана 21 кастрычніка 2014.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сабінаў
- Афіцыйны сайт
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.