Сакі (Гайнаўскі павет)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сакі.
Сакі (польск.: Saki, па-падляску: Sakí) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводства Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Кляшчэле. Вёска населена людзмі (прыкладна ў роўных частках) праваслаўнага і каталіцкага веравызнання (парафія св. Зыгмунта ў Кляшчэлях).
Гісторыя
Гісторыя вёскі Сакі пачынаецца ў 15 стагоддзі. Калі яна была заснавана як паселішча путных баяраў Бельскага замка. З часам яна падзялілася на дзве часткі. Адна частка вёскі належала да дробнай шляхты, нашчадкаў былых баяраў. Другая частка разам са дваром была сялянскай вёскай.
- 1567 — Першая згадка пра вёску ў вопісе войска ВКЛ. Эльяш Сямёнавіч Сакоўскі паставіў для войска 1 каня.
- 1572 — Сакоўцы — дэ-Сакі, Тымафей, Еўдакім, Сачко, Дымітр, Грынь, Фёдар.
- 1595 — Сакоўцы ставяць капліцу ў гонар святога Дзімітрыя.
- 1727 — Першыя пацверджаныя крыніцамі звесткі пра царкву ў Саках.
- 1784 — Уладальнікам двара Сакі з’яўляецца шляхціц Юзаф Лявіцкі, сын пінскага харужага Адама Лявіцкага.
- 1793 — Уладальнікам двара Сакі з’яўляецца Фларыян Цяшкоўскі, кляшчэлеўскі стараста і ад’ютант Браніцкага.
- 1795 — у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай стала часткай Прусіі.
- 1806 — У дваранскай часцы вёскі жыве 19 гаспадароў (нашчадкі былых баяраў) і членаў іх сем’яў.
- 1807 — Частка Расійскай імперыі.
- 1835 — Уладальнікам двара Сакі з’яўляецца Тамаш Крынскі.
- 1846 — У маёнтку Сакі Томаша Крынскага быў 51 мужчына і 43 жанчын.
- 1864 — Караліна Крынская падпісала акт разняволення 16 гаспадароў (былых прыгонных).
- 1887 — Заснаваная прыцаркоўная школа. У 1899 годзе яе наведвалі 14 дзяцей з Сакаў.
- 1913 — Прымусовы аўкцыён маёнтка Сакі.
- 1928 — 26 жыхароў Сакаў аб’ядналі свае зямельныя надзелы.
- 1936 — Аб’яднанне надзелаў. Іх плошча на момант кансалідацыі склала 862,712 га.
- 1939—1945 — У гады Другой сусветнай вайны, некалькі сем’яў былі дэпартаваныя ў Савецкі Саюз ці працаваць у Германіі.
- 1956 — Будаўніцтва новага будынка пачатковай школы. У 1988—1990 гадах у школе быў грунтоўны рамонт.
- 1960 — Заснаваны фермерскія кааператывы.
- 1968 — Заснаваная добраахвотная пажарная брыгада.

Галерэя
Дабрахвотная пажарная ахова
Крама
Піларама
Пункт прыёму малака
Праваслаўная царква св. ДзімітрыяЗваніца пры царкве
Манастыр св. Дзімітрыя Салунскага
Катэгорыя·Населеныя пункты Гайнаўскага павета Катэгорыя·Населеныя пункты Падляскага ваяводства Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.