wd wp Пошук:

Сальтыльё

Сальты́льё[2] (ісп.: Saltillo) — горад у паўночна-ўсходняй частцы Мексікі, адміністрацыйны цэнтр штата Кааўіла. Заснаваны ў 1575[2] годзе іспанцамі.

Эканоміка і транспарт

Горад з’яўляецца вузлом чыгунак і аўтамабільных дарог. Дзейнічае аэрапорт. Цэнтр раёна па здабычы серабра і волава. Дзейнічаюць прадпрыемствы каляровай металургіі, машынабудавання, харчовай, лёгкай і хімічнай прамысловасці. Трубаправодным транспартам горад злучаны з раёнамі па здабычы нафты і газу на ўзбярэжжы Мексіканскага заліва.

Адукацыя

У Сальтыльё дзейнічаюць 2 універсітэты.

Насельніцтва

  • 2000 год — каля 500 тыс. чал.[2]
  • 2010 год — 823 128 чал.[3]
  • 2020 год — 1 031 779 чал.[3]

Зноскі

  1. http://tucodigo.mx/index.php?estado=5&mpio=30&b_query=mpio
  2. 1 2 3 БелЭн, 2002
  3. 1 2 Vanguardia Архівавана 4 сакавіка 2021. (ісп.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be