Самара
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Самара (значэнні). У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Куйбышаў. Сама́ра (у 1935—1991 гадах Куйбышаў у гонар Валяр’яна Куйбышава) — горад-мільённік у Расіі на рацэ Волга, адміністрацыйны цэнтр Самарскай вобласці.
Насельніцтва — каля 1.133.000 жыхароў (2005).
Клімат кантынентальны. Сярэдняя тэмпература ў студзені −13,2 °C, у ліпені +20,5 °C, ападкаў — каля 400 мм/год.
Гісторыя
Горад заснаваны ў 1586 годзе як вартавая крэпасць Расійскай дзяржавы ў землях Паволжа. З 1708 г. у складзе Казанскай, з 1718 г. — Астраханскай губерняў. З 1780 года павятовы горад у Сімбірскім немесніцтве, з 1796 г. — Сімбірскай губерні. З 1851 года Самара — губернскі горад. З 1928 года цэнтр Сярэдняволжскай вобласці (з 1929 г. Сярэдняволжскі край).
Транспарт
Самара — порт на Волзе пры ўпадзенні ў яе ракі Самара. Таксама вузел чыгуначных і аўтамабільных дарог. Дзейнічае міжнародны аэрапорт.
Вядомыя асобы
Асноўны артыкул: Вядомыя асобы Самары
- Генадзь Уладзіміравіч Анашкін (нар. 1968) — расійскі ваенны лётчык, Герой Расіі.
- Андрэй Фёдаравіч Андросік (1941—2003) — беларускі рэжысёр тэатра.
- Аркадзь Пятровіч Іваноў (нар. 1929) — беларускі фізік. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1974), доктар фізіка-матэматычных навук (1967), прафесар (1970). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1991).
- Эльдар Разанаў — савецкі рэжысёр.
- Вольга Аляксандраўна Санфірава (1917—1944) — ваенны лётчык, Герой Савецкага Саюза.
- Барыс Германавіч Скабло (1923—1999) — віяланчэліст і педагог, Заслужаны артыст БССР (1967).
- Андрэй Уладзіленавіч Данілаў (нар. 1959) - рэлігіязнавец, багаслоў. Кандыдат багаслоўя, доктар філасофіі.
Славутасці
Зноскі
- ↑ https://samadm.ru/media/news/13216/
- ↑ Города с численностью постоянного населения 1 млн человек и более
Літаратура
- Самара // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 133. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Самара
- Афіцыйная старонка горада Архівавана 7 чэрвеня 2007.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Білапільскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Зэльвенскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Светлагорскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Ваўкавыскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Зэльвенскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1964 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.