wd wp Пошук:

Сан-Луіс (Мараньян)

Сан-Луіс (парт.: São Luís) — горад і муніцыпалітэт у Бразіліі, сталіца штата Мараньян. Складовая частка мезарэгіёна Поўнач штата Мараньян. Знаходзіцца ў складзе буйной гарадской агламерацыі Агламерацыя Гранды-Сан-Луіс. Уваходзіць у эканоміка-статыстычны мікрарэгіён Гарадская агламерацыя Сан-Луіс. Насельніцтва складае 957515 чалавек на 2007 год. Займае плошчу 827,141 км². Шчыльнасць насельніцтва — 1.157,6 чал./км².

Горад належаў французам, галандцам і партугальцам. Ён пачаў будавацца ў XVII стагоддзі і хутка развіваўся дзякуючы плантацыям цукровага трыснёгу і бавоўны.

У сувязі з падзеннем попыту на дадзеныя культуры ў 19-20 стст. горад захаваў свой гістарычны цэнтр у першапачатковым выглядзе. Жыццё быццам спынілася паміж 18 і 19 ст.: у цэнтры няма аўтамабільнага руху, палацы ў стылі французскага ракако змяняюцца традыцыйнымі бразільскімі дамамі, упрыгожанымі блакітнай керамічнай кафляй. Неакласічны Ільвіны палац быў пабудаваны па ўказе заснавальніка горада — француза Даніэля дэ ла Туша ў 1776 г. Цікавым з’яўляецца таксама будынак тэатра, сваёй архітэктурай ён нагадвае класічныя італьянскія оперы XVIII стагоддзя. У горадзе захаваўся апошні ў Бразіліі слуп ганьбы.

Сан-Луіс захаваў чароўнасць каланіяльнага горада іберыйскага тыпу. Яго гістарычны цэнтр з’яўляецца аб’ектам са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1612 годзе Катэгорыя·Муніцыпалітэты штата Мараньян
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be