Сан-Сальвадор (горад)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сан-Сальвадор. Сан-Сальвадо́р[1] (ісп.: San Salvador, мянушка: San Sivar) — сталіца Сальвадора, знаходзіцца ў цэнтральнай частцы краіны, каля вулкана Сан-Сальвадор, за 35 км ад узбярэжжа Ціхага акіяна, у даліне ракі Амакас. Колькасць насельніцтва складае каля 570 тысяч чалавек, а разам з прыгарадамі 2,1 мільёнаў чалавек.
Горад быў заснаваны ў 1525 годзе на месцы захопленай іспанцамі індзейскай сталіцы Кускатлана, але да нашых дзён не засталося нічога, што нагадвала б каланіяльныя часы. Горад некалькі разоў руйнаваўся вывяржэннямі вулкана і землетрасеннямі (апошні раз у 1986 годзе). Пасля моцнага вывяржэння 1854 года сталіца была часова перанесеная ў Нуэва Сан-Сальвадор. Значныя руйнаванні адбыліся і ў 1934 годзе, а ў 1980-х гадах горад значна пацярпеў ад ваенных дзеянняў грамадзянскай вайны.
Праз Сан-Сальвадор праходзіць Панамерыканская аўтастрада. Таксама горад злучаны аўтамабільнай дарогай з марскім портам Ла Лібертад на ўзбярэжжы Ціхага акіяна, а з іншым портам Акаджутла, Сан Сальвадор злучаецца чыгункай. За 50 км на поўдзень ад горада знаходзіцца міжнародны аэрапорт.
Зноскі
Літаратура
- Сан-Сальвадор // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 159. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.