wd wp Пошук:

Сан-Хуан (Аргенціна)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сан-Хуан. Сан-Хуа́н[2] (ісп.: San Juan) — горад на захадзе Аргенціны, сталіца аднайменнай правінцыі, размешчаны на рацэ Сан-Хуан.

Гісторыя

Заснаваны ў 1562 годзе канкістадорам Хуанам Хуфрэ. Ён назваў яго ў гонар Іаана Хрысціцеля, імя якога насіў. У 1593 годзе рака Сан-Хуан, на ўзбярэжжы якой быў выбудаваны горад, затапіла яго, і паселішча прыйшлося перанесці. У XVIII стагоддзі ў Сан-Хуане быў пабудаваны сабор, а ў 1842 годзе — тэатр. Будынак тэатра, спраектаваны архітэктарам Рываролай у духу класіцызму, не дайшоў да нашых дзён з-за пажару.

15 студзеня 1944 года адбылося Санхуанскае землятрасенне, якое лічаць галоўнай трагедыяй Аргенціны ў XX стагоддзі. Колькасць ахвяр склала каля 10 тысяч чалавек, загінулі сабор і шматлікія іншыя пабудовы. У 1977 годзе было новае землетрасенне, але яго эпіцэнтр быў далёка ад горада і гібелі столькіх людзей удалося пазбегнуць. У снежні 1979 года адкрыўся новы сабор св. Іаана (архітэктар Рамас), які стаў адной з галоўных славутасцяў горада. На ўскраіне горада была створана Абсерваторыя імя Фелікса Агілара.

Выбітныя ўраджэнцы і жыхары

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 лістапада 2018.
  2. БелЭн, 2002

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў XVI стагоддзі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be