wd wp Пошук:

Сан-Хуан (Пуэрта-Рыка)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сан-Хуан. Сан-Хуа́н[2] (ісп.: San Juan Bautista, Іаан Прадцеча) — сталіца і найбуйнейшы горад Пуэрта-Рыка. Па дадзеных перапісу 2000 года, у ім пражываюць 433 373 чалавек, што робіць яго 42-м па памеры горадам пад кіраваннем ЗША.

Сан-Хуан быў заснаваны іспанскімі каланістамі ў 1521 годзе, якія назвалі яго Ciudad de Puerto Rico (Горад Пуэрта-Рыка). Гэта не толькі самы стары горад у Пуэрта-Рыка, але і найстарэйшы заснаваны еўрапейцамі горад ЗША. Сталіца Пуэрта-Рыка - амаль самы стары горад (на 2-м месцы пасля Санта-Дамінга ў Дамініканскай рэспубліцы) еўрапейскіх каланістаў у Амерыцы. У Сан-Хуане знаходзіцца некалькі гістарычных будынкаў; самыя характэрныя: Форт Сан-Фэліпэ-дэль-Мора і Форт Сан-Крыстабаль, а таксама Ла Фарталеза.

З’яўляецца адным з найважнейшых партоў, прамысловых, фінансавых, культурных і турыстычных цэнтраў Пуэрта-Рыка. Насельніцтва метраполіі, уключаючы Сан-Хуан і муніцыпалітэты Баямон, Гуайнабо, Катан’ё, Канаванас, Кагуас, Тоа Альта, Тоа Баха, Караліна і Трухільё Альта, складае каля 2 млн жыхароў - каля паловы насельніцтва Пуэрта-Рыка. У горадзе праходзілі Панамерыканскія гульні 1979 года.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Geographic Names Information System
  2. БелЭн, 2002

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be