Санту-Антонью
У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл. Санту-Антоніу.
Са́нту-Анто́нью[1] (парт.: Santo António) — горад у Сан-Тамэ і Прынсіпі, размешчаны на востраве Прынсіпі. Адміністрацыйны цэнтр правінцыі Прынсіпі і акругі Пагуі. У 1752—1852 гадах быў галоўным горадам калоніі. Размяшчаецца на паўночна-ўсходнім узбярэжжы вострава, на рацэ Палота. Станам на 2005 год у горадзе пражывала 1 156 чалавек.
Горад вядомы сваёй каланіяльнай архітэктурай і цэрквамі, найбуйнейшая з якіх - галоўны рымска-каталіцкі сабор, адкрыты ў 1947 годзе. Маецца таксама школа і каледж.
Клімат
Клімат | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Сярэдні максімум, °C | 27 | 28 | 29 | 29 | 28 | 27 | 26 | 26 | 26 | 27 | 27 | 27 | 27,1 |
Сярэдні мінімум, °C | 26 | 27 | 28 | 28 | 27 | 26 | 24 | 24 | 24 | 26 | 27 | 27 | 26,1 |
Норма ападкаў, мм | 130 | 110 | 180 | 250 | 310 | 90 | 20 | 50 | 180 | 360 | 190 | 100 | 1 950 |
Крыніца: [2] |
Гарады-пабрацімы
Зноскі
- ↑ Напісанне паводле карты да арт. Сан-Тамэ і Прынсіпі. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
- ↑ «Weatherbase: Historical Weather for Santo Antonio, Sao Tome and Principe». Weatherbase. 2011. (англ.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Санту-Антонью
Катэгорыя·Населеныя пункты без геаграфічных каардынат Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.