Сату-Марэ
Са́ту-Ма́рэ[2], Сатмар (венг.: Szatmar, рум.: Satu Mare) — горад у Румыніі, цэнтр аднайменнага жудзеца.
Этымалогія
Венгерская назва горада, Сатмар, паходзіць ад венгерскага імя Затмар. У гістарычным сачыненні Gesta Hungarorum паказваецца, што ў X стагоддзі на месцы сучаснага Сату-Марэ існавала паселішча пад назвай Castrum Zotmar. З румынскай мовы назва горада перакладаецца як «вялікая вёска».
Геаграфія
Горад размешчаны на паўночным захадзе краіны, на рацэ Сомеш. Знаходзіцца ў 13 км ад мяжы з Венгрыяй і ў 27 км ад мяжы з Украінай. Клімат кантынентальны, які характарызуецца гарачым летам і халоднымі зімамі.
Гарады-пабрацімы
Сату-Марэ з’яўляецца горадам-пабрацімам наступных гарадоў:
- Зютфен, Нідэрланды (1970)
- Вольфенбютэль, Германія (1974)
- Ньірэдзьхаза, Венгрыя (2000)
- Ужгарад, Украіна (2006)
- Швац, Аўстрыя (2007)
- Жэшаў, Польшча (2007)
- Бэрэгавэ, Украіна (2007)
Зноскі
- ↑ Comunicat de presă privind rezultatele provizorii ale Recensământului Populaţiei şi Locuinţelor – 2011(нявызн.) (недаступная спасылка). Satu Mare County Regional Statistics Directorate (2 лютага 2012). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2013. Праверана 6 сакавіка 2012.
- ↑ БелЭн, 2002
Літаратура
- Сату-Марэ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 193. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.