Свіднік (Славакія)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Свіднік. Сві́днік (славацк.: Svidník, укр.: Свидник) — горад ва Усходняй Славакіі, у паўночнай частцы Нізкіх Бескідаў на рацэ Ондава.
Гісторыя
Горад узнік у 1944 годзе у выніку злучэння дзвюх вёсак — Ніжны-Свіднік і Вышны-Свіднік.
У старажытнасці тэрыторыя Свідніка ляжала на Бурштынавым шляху да Балтыйскага мора, які праходзіў тут праз Дукельскі перавал. Пазней тут, на ўзгорку Кашцьелік, славяне пабудавалі сваё гарадзішча. У XIV стагоддзі тут быў пабудаваны замак, знішчаны ў XVIII стагоддзі.
У XIX стагоддзі на край абвальваюцца эпідэміі і неўраджаі. Насельніцтва масава ў пошуках лепшага жыцця эмігравала ў ЗША і Канаду. Наваколлі горада былі моцна разбураны і падчас Першай сусветнай вайны. Пасля Першай сусветнай вайны Свіднік належаў да самых бедных раёнаў Чэхаславакіі. Хваля эміграцыі не памяншалася.
Падчас Другой сусветнай вайны Свіднік стаў месцам бязлітасных баёў паміж Савецкай і нямецкай арміямі і зноў падвергся моцным разбурэнням.
Пасля вайны пачалася індустрыялізацыя горада, якая прывяла да паляпшэння жыцця ў рэгіёне.
Асаблівасцю Свідніка з’яўляецца факт, што гэта адзін з двух раёнаў Славакіі з перавагай праваслаўнага (20 %) і ўніяцкага (37 %) насельніцтва.
Славутасці
- Музей русінска-ўкраінскай культуры
- Штогадовы летні фестываль русінаў-украінцаў
- Музей пад голым небам
- Галерэя Дэзідэра Мілі
- Уніяцкая царква XVIII стагоддзя
- Драўляныя праваслаўныя і ўніяцкія цэрквы ў наваколлях горада
-
Музей Карпацка-Дукельскай аперацыі
- Свіднік, скансен.
- Свіднік, музей Дукельскай аперацыі.
Гл. таксама
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свіднік (Славакія)
- Сайт горада Свіднік
- Музей русінска-ўкраінскай культуры ў Свідніку Архівавана 30 чэрвеня 2006.
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1944 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.