Світаві
Світаві, Світавы (чэшск.: Svitavy), былы Цвітаў (ням.: Zwittau) — горад у Пардубіцкім краі Чэхіі. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам раёна Світаві; уваходзіць у аднайменны мікрарэгіён. Насельніцтва — 17 458 чалавек (2009). Знаходзіцца недалёка ад вытока ракі Світава.
Гісторыя
Світаві, адзін з самых старажытных гарадоў рэгіёну, быў заснаваны ў сярэдзіне XII стагоддзя манахамі з Літамішля і названы па рэчцы Свитава, якая працякае ў гэтым месцы. Некаторы час паселішча знаходзілася ў валоданні літаммышльскага манастыра, пакуль правы на яго не прад’явіў біскуп горада Оламаўц. У 1256 годзе права на горад былі саступлю оламаўцкаму біскупу. Горад, які карыстаўся каралеўскімі і біскупскімі прывілеямі, пачаў расці і развівацца. У 1389 годзе былі пабудаваныя ўмацаванні. Падчас Гусіцкіх войнаў горад быў разрабаваны і зноў адышоў манастыру Літомышля, аднак ужо ў 1484 годзе зноў стаў валоданнем оламаўцкіх біскупаў. У XVI стагоддзі, якія сталі «залатым» для Світаві, былі заснаваны гільдыі, пабудавана ратуша, заснаваны гарадскі архіў.
Падчас Трыццацігадовай вайны горад падвергнуўся поўнаму спусташэнню, але быў неўзабаве адноўлены. Былі пабудаваны новая царква, шпіталь, пачала развівацца тэкстыльная прамысловасць.
У 1781 годзе горад гарэў і амаль увесь быў знішчаны. Іншае бедства ў горад прынеслі Напалеонаўскія вайны.
У ходзе рэвалюцыі 1848 года ўлада біскупаў Оламаўца была скасаваная. У гэты час насельніцтва Свтіваі складала 4 431 чалавек і працягвала расці. У 1866 годзе ў Світаві было падпісана перамір’е, паводле якога завяршылісь баявыя дзеянні паміж Аўстрыяй і Прусіяй.
У канцы XIX стагоддзя Валянцінам Освальдам Отэндорферам была заснавана бібліятэка.
Пасля распаду Аўстра-Венгрыі ў 1918 годзе горад стаў часткай Чэхаславакіі. У 1938 годзе горад у складзе г н. Судэцкай вобласці быў перададзены гітлераўскай Германіі. Пасля Другой сусветнай вайны горад Світаві быў вернуты Чэхаславакіі, нямецкае насельніцтва было дэпартавана.
Славутасці
- Касцёл св. Іллі
- Гарадскі музей і галерэя
- Касцёл св. Язэпа
- Гарадская ратуша
- Лангроўскі асабняк
- Бібліятэка Отэндорфа
Насельніцтва
Дынаміка змены колькасці насельніцтва ў 1869—2009 гадах:
Год | 1869 | 1880 | 1890 | 1900 | 1910 | 1921 | 1930 |
Насельніцтва | 8 670 | 9 654 | 11 653 | 13 637 | 14 820 | 13 892 | 15 031 |
Год | 1950 | 1961 | 1970 | 1980 | 1991 | 2001 | 2009 |
Насельніцтва | 12 828 | 13 878 | 14 282 | 16 297 | 17 441 | 17 626 | 17 458 |
Вядомыя ўраджэнцы
- Оскар Шындлер — судэцкі нямецкі прамысловец, які выратаваў амаль 1100 яўрэяў падчас халакосту.
Зноскі
- ↑ Jakl L. Jak stará jsou česká města? Legendy a fakta. // iDNES.cz — 2011.
- ↑ Czech Statistical Office Malý lexikon obcí České republiky - 2017 — Czech Statistical Office, 2017. Праверана 28 жніўня 2018.
- ↑ Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích - k 1.1.2021 — Praha: ČSÚ, 2021. Праверана 30 красавіка 2021.
Спасылкі
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.