wd wp Пошук:

Світладарск

Світладарск (укр.: Світлодарськ) — горад раённага значэння ў Артэміўскім раёне Данецкай вобласці Украіны. Насельніцтва — 13 203 чалавекі (2013).

Геаграфія

Размешчанае ва ўсходняй частцы вобласці, на беразе Світладарскага вадасховішча.

Горад займае тэрыторыю 24 км², з іх 6 % пад забудовай. На аднаго жыхара прыпадае 23 м² зялёных насаджэнняў. Сярэдняя тэмпература студзеня −7,3°, ліпеня +21,5°. За год выпадае больш за 500 мм ападкаў.

Гісторыя

Заснаванае ў 1970 годзе як паселішча ў сувязі з будаўніцтвам Вуглэгірскай ДРЭС. Статус горад атрымаў у 1992 годзе.

29 сакавіка 2013 г. на Вуглэгірскай электрастанцыі адбыўся пажар. Загінуў 1 чалавек, 11 былі шпіталізаваны[2]. Пашкоджаныя 4 энергаблокі першай чаргі. Станцыя была адключана ад энергасістэмы.

Насельніцтва

Мемарыял загінулым салдатам — танк ІС-3

Паводле вынікаў перапісу 2001 года насельніцтва горад складаў 13203 асобы, з якіх 24,62 % пазначылі роднай мовай ўкраінскую 75,03 % — рускую, 0,10 % — беларускую, па 0,08 % — армянскую і грэчаскую, па 0,02 % — малдоўскую, 0,01 % — гагаузскую і нямецкую мовы[3].

Гаспадарка

Больш за палову занятых у народнай гаспадарцы працуюць на Вуглэгірскай электрастанцыі і звязаных з ёй прадпрыемствах.

Культура

У месце функцыянуюць 2 агульнаадукацыйныя школы, музычная школа, палац спорту і палац культуры.

Зноскі

  1. Населення України
  2. У Світлодарську назвали причину аварії на Вуглегірській ТЕС — Голос України: Інформаційний портал(недаступная спасылка)
  3. Розподіл населення за рідною мовою на ukrcensus.gov.ua Архівавана 31 ліпеня 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Бахмуцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1970 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be