Севан (горад)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Севан (значэнні).
Сева́н (арм.: Սևան) — курортны горад у Арменіі ў марзе Гехаркунік. Адміністрацыйны цэнтр Севанскага раёна.
Гісторыя
Заснаваны ля вытокаў Раздана перасяленцамі-малаканамі як пасёлак Яленаўка ў 1842 годзе каля аднайменнага возера. Першапачатковую назву сяло атрымала ў гонар Алены Паўлаўны — жонкі брата Мікалая I. Гэтая назва заставалася да 1935 года, калі 3 студзеня было прынята рашэнне пра пераназванне ў Севан, у гонар возера, у якога знаходзіцца само сяло. Статус горада ў 1961 годзе. Пры савецкай уладзе Севан квітнеў дзякуючы будаванню многіх заводаў у горадзе і на яго перыферыі.
У наш час, дзякуючы наяўнасці шэрага прамысловых прадпрыемстваў і знаходжанню на скрыжаванні важных аўтамабільных і чыгуначных ліній — горад з’яўляецца важным прамысловым пунктам Арменіі.
Клімат
Клімат Севана | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Сярэдні максімум, °C | −4 | −3 | 1,0 | 9,0 | 15,0 | 18,0 | 21,0 | 21,0 | 19,0 | 13,0 | 5,0 | −1 | 9,5 |
Сярэдняя тэмпература, °C | −8 | −7,5 | −3,5 | 4,0 | 9,5 | 12,5 | 16,0 | 15,5 | 12,5 | 3,0 | 0,5 | −5 | 4,1 |
Сярэдні мінімум, °C | −12 | −12 | −8 | −1 | 4,0 | 7,0 | 11,0 | 10,0 | 6,0 | 1,0 | −4 | −9 | −0,7 |
Норма ападкаў, мм | 16 | 23 | 33 | 60 | 87 | 78 | 44 | 33 | 25 | 49 | 31 | 18 | 497 |
Тэмпература вады, °C | 1 | 1 | 2 | 4 | 7 | 13 | 17 | 18 | 16 | 13 | 7 | 3 | -- |
Крыніца: |
Дэмаграфія
Колькасць насельніцтва горада, якая таксама ўлучае вёску Гагарын, якая ўваходзіць у склад Севана.
Год | Насельніцтва |
---|---|
1989 | 27 000 |
2001 | 18 800 |
2008 | 23 200[1] |
Зноскі
Літаратура
- Г.И.Анохин. Малый Кавказ. — М.: Физкультура и спорт, 1981. — 191 с.
Катэгорыя·Населеныя пункты марза Гегаркунік Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.