wd wp Пошук:

Севілья

Севі́лья (ісп.: Sevilla) — горад на паўднёвым захадзе Іспаніі, сталіца Аўтаномнай Супольнасці Андалусія і аднайменнай правінцыі.

Гісторыя

У старажытнасці Севілья звалася Іспаліс (Гіспаліс) і была рымскай калоніяй. У 590 і 619 гадах тут праводзіліся два буйных царкоўных савета (concilia Hispalensia). Арабы заваявалі горад у 712 годзе і зрабілі яго сталіцай правінцыі Ішбілья (إشبيلية), ад якой паходзіць сучасная назва Севільі. У 844 годзе горад быў разбураны нарманамі.

Пасля распаду Кордаўскага халіфата ў Севільі ўмацавалася дынастыя Тайфа, пры якой горад дасягнуў росквіту. У 1091 годзе Севілью заваявалі берберы. 22 лістапада 1248 года войскі Фердынанда III Кастыльскага пасля паўтарамесячнай аблогі ўзялі Севілью, якая з тых часоў заставалася пад уладай хрысціянскіх іспанцаў.

Яе новы росквіт прыпадае на XVI і XVII стагоддзе, калі пасля адкрыцця Амерыкі Севілья стала не толькі галоўным гандлёвым портам іспанскага каралеўства, але і цэнтрам мастацтва. З часам, аднак, значэнне горада зменшылася ў сувязі з зыходам 30 тысяч маўрытанскіх рамеснікаў, якія беглі ад інквізіцыі, а таксама з-за суперніцтва з портам Кадыс, які рос. У 1729 годзе ў Севільі была падпісана дамова пра мір і сяброўства паміж Іспаніяй, Францыяй, Англіяй і Нідэрландамі, якія далучыліся пазней. У 1808 годзе Севілья стала цэнтрам супраціўлення ўварванню французаў пад кіраўніцтвам Напалеона.

Славутасці

Раёны Севільі і прылеглыя муніцыпіі

У адміністрацыйным плане Севілья падзелена на 11 раёнаў. Старажытная частка горада (Casco Antiguo) складаецца з лабірынту вузкіх вулачак. З вялікіх плошчаў варта адзначыць Плошчу св. Францыска, Плошча Канстытуцыі, Герцагскую плошчу, Плошчу Уваскрэсенні і Музейную плошчу. Адной з найбольш папулярных вуліц з’яўляецца Кале да Сьерпес, якая ўецца змяёй. Сярод дамоў сустракаюцца палацападобныя будынкі, пабудаваныя галоўным чынам у старажытнарымскім стылі, і якія маюць выкладзенымі мармурам двары. Акрамя таго, часта сустракаецца ўсходняя архітэктура: у шматлікіх дамоў плоскія дахі і максімальна два паверхі. Правабярэжны раён Трыяна звязаны з 1848 года сталёвым мостам з астатнім горадам. У Севільі існуе мноства грамадскіх фантанаў, большасць з якіх забяспечваюцца вядомым віядукам пад імем Канас дэ Кармана, пабудаваным яшчэ ў часы Юлія Цэзара. У горадзе налічваецца 74 сабора і царквы. Дзейнічае метрапалітэн. Палац Сан-Тэльма.

Насельніцтва

Насельніцтва — 709.975 жыхароў (2003). Чацвёрты па велічыні горад Іспаніі (пасля Мадрыду, Барселоны і Валенсіі).

Зноскі

  1. http://www.sevilla.org/ayuntamiento/el-alcalde/biografia

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Муніцыпалітэты Андалусіі Катэгорыя·Муніцыпалітэты паводле правінцый Іспаніі Катэгорыя·Муніцыпалітэты правінцыі Севілья
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be