Сен-Клу
Сен-Клу (фр.: Saint-Cloud) — заходні прыгарад Парыжа, размешчаны на беразе Сены за 10 км ад цэнтра горада.
Насельніцтва 29 200 жыхароў (2005).
Гісторыя
Названы ў гонар ўнука Хлодвіга, св. Кладаальда, грабніца якога размешчана ў межах горада.
З 1572 года ў Сен-Клу знаходзілася галоўная рэзідэнцыя Арлеанскага дома, знішчаная агнём падчас аблогі Парыжа немцамі (1870). Ад яе захавалася некалькі падсобных памяшканняў і шырокі парк.
З 1693 па 1766 гады ў Сен-Клу дзейнічаў адзін з лепшых фарфоравых заводаў Францыі, а ў 1966—1989 гадах тут размяшчалася штаб-кватэра Інтэрпола. З 1901 года ў Сен-Клу праводзяцца вядомыя конскія гонкі.
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ French National Directory of Representatives Праверана 15 сакавіка 2019.
- ↑ база даных аб французскіх камунах — Institut national de l’information géographique et forestière. Праверана 26 кастрычніка 2015.
- ↑ Sandre
- ↑ Populations légales 2018 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2020.
- ↑ Base officielle des codes postaux — La Poste, 2018.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сен-Клу
Афіцыйны сайт Архівавана 12 красавіка 2006. (фр.)
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.