Сен-Трапэ
Сен-Трапэ (фр.: Saint-Tropez, акс.: Sant Tropetz, таксама сустракаюцца варыянты Сан-Трапэ, Сан-Трапез) — горад на поўдні Францыі на Лазурным Беразе, адно з самых прэстыжных месцаў адпачынку. Насельніцтва складае 5635 жыхароў (2005).
Гісторыя
Першае паселішча на месцы сучаснага Сен-Трапэ было заснавана яшчэ ў II стагоддзі да н.э.. Сваю сучасную назву горад атрымаў у гонар святога Трафіма, які быў абезгалоўлены ў 60-я гады ў часы Нерона пры ганеннях на хрысціян у раёне сучаснай Пізы. Паводле падання яго цела было пакладзена ў старую лодку разам з пеўнем і сабакам, якую прыбіла да берага на месцы сучаснага горада[2][3].
У 1637 годзе ў жыхарамі Сен-Трапэ была адбітая атака 22 іспанскіх галеонаў. Да гэтага часу ў гонар гэтага ў горадзе праводзіцца традыцыйнае шэсце[4].
Да Першай сусветнай вайны Сен-Трапэ быў адным з галоўных портаў Францыі на Міжземным моры. У 1920-я — 1930-я гады менавіта тут Поль Сіньяк вынайшаў тэхніку пуантылізму.
Аднак, да 1950-х горад быў мала вядомы шырокай публіцы. Новую папулярнасць, асабліва сярод заможных людзей, ён атрымаў у 1956 годзе, калі ў Сен-Трапэ здымаўся вядомы фільм «І Бог стварыў жанчыну» з Брыжыт Бардо ў галоўнай ролі[5]. Пазней папулярнасць гораду дадала серыя кінакамедый пра «Жандарма з Сен-Трапэ» з Луі дэ Фюнесам у галоўнай ролі.
Зноскі
- ↑ база даных аб французскіх камунах — Institut national de l’information géographique et forestière. Праверана 26 кастрычніка 2015.
- ↑ The Search Engine that Does at InfoWeb.net Архівавана 14 сакавіка 2008.
- ↑ San Torpete (Torpes, Torpè)
- ↑ Сэн-Трапэ Архівавана 16 верасня 2009.
- ↑ Сэн-Трапэ Архівавана 21 верасня 2009.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сен-Трапэ
- Афіцыйны сайт (фр.)
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.