Сент-Олбанс
Сент-Олбанс (англ.: St Albans) — горад у Вялікабрытаніі, які размяшчаецца ў графстве Хартфардшыр у паўднёва-ўсходняй частцы Англіі. Горад размешчаны на адлегласці 31 км на поўнач ад цэнтральнай частцы Лондана. Гэта быў першы буйны горад на старой рымскай дарозе Уотлінг-стрыт для падарожнікаў, якія едуць на поўнач.
Гісторыя
Тэрыторыю сучаснага горада раней насялялі кельцкія плямёны. Рымскі горад Верламіян, другі па велічыні горад у Рымскай Брытаніі пасля Ландыніума (сучасны Лондан), быў пабудаваны побач з сучасным горадам у даліне ракі Вер. Пасля сыходу рымлян горад знаходзіўся ў складзе Мерсіі.
Сярэднявечны горад вырас на ўзгорку на ўсход ад бенедыктанскага абацтва Сент-Олбанс. У гэтым месцы, паводле легенд, быў забіты першы брытанскі хрысціянскі мучанік Святы Олбан да 324 года. Менавіта ў Сент-Олбансе размяшчалася галоўнае абацтва ў Англіі.
У царкве Св. Міхаіла знаходзяцца помнік і магіла знакамітага Фрэнсіса Бекана, які меў тытул барона Веруламскага і віконта Сент-Олбанса.
Транспарт
Горад мае дзве чыгуначныя станцыі.
Культура
Сент-Олбанс мае насычанае культурнае жыццё, у месцы рэгулярна праводзяцца оперныя канцэртамі і ладзяцца тэатральныя пастаноўкі.
Гарады-пабрацімы
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сент-Олбанс
- Афіцыйны сайт
- Сент-Олбанс на сайце Domesday Book
- Музеі горада
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.