Сент-Хеліер
Сент-Хе́ліер[1] (англ.: Saint Helier, фр.: Saint-Hélier, нарм. Saint Hélyi) — горад і порт, сталіца брытанскага кароннага ўладання Джэрсі. У адміністрацыйным падзеле прыроўнены да адной з дванаццаці акруг (прыходаў) Джэрсі.
Насельніцтва — 28,3 тыс. чалавек (2001), гэта прыкладна траціна жыхароў вострава. Гэта таксама і эканамічны цэнтр Джэрсі.
Сваю назву горад атрымаў ад Святога Хеліера — хрысціянскага мучаніка, які жыў тут у VI стагоддзі і забіты піратамі. Лічыцца, што яго засеклі сякерамі, яны выяўлены на гербе горада.
Сент-Хеліер размешчаны на поўдні Джэрсі на беразе невялікага заліва.
Асноўныя славутасці — замак Лізаветы, пабудаваная ў скале капліца Святога Хеліера, а таксама будынак парламента. Таксама ў Каралеўскім гарадскім парку ёсць помнік каралю Георгу II, які лічыцца «нулявым кіламетрам». Усе адлегласці на востраве адлічваюцца ад гэтага месца.
- Будынак адміністрацыі Сент-Хеліера
- Статуя Георга II
- Помнік вызваленню Джэрсі
- Табліца памяці беларусаў загінулых у барацьбе з нацызмам на востраве Джэрсі
Гарады-пабрацімы
- Аўранш[d], Францыя (23 чэрвеня 1982)[2]
- Бад-Вурцах[d], Германія (2002)[2][3]
- Фуншал, Партугалія (красавік 2008)[2]
Зноскі
- ↑ Напісанне Сент-Хеліер паводле арт. Нармандскія астравы. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.
- 1 2 3 https://www.sthelier.je/twinning-st-helier-avranches-jumelage-committee/ Праверана 24 красавіка 2020.
- ↑ https://www.sthelierbadwurzachpartnerschaft.com/ Праверана 24 красавіка 2020.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сент-Хеліер
- Афіцыйны сайт Сент-Хеліера
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.