Сеніца (Славакія)
Сеніца (славацк.: Senica, ням.: Senitz, венг.: Szenice) — горад у раёне Сеніца Трнаўскага края заходняй Славакіі, размешчаны на рацэ Міява на поўначы Загорскай нізіны побач з Малымі Карпатамі.
Гісторыя
Першыя людзі з’явіліся ў ваколіцах горада яшчэ ў часы палеаліту. У прыгарадзе Сеніцы — Чачове былі знойдзены сляды стаянкі паляўнічых на мамантаў. У Сеніце-Кунаве знойдзена вялікая колькасць працоўнае зброі часоў неаліту. Акрамя таго ў Сеніцы знойдзены сляды кельцкіх і раннеславянскіх паселішчаў.
У XI стагоддзі Сеніца была ўключана ў Галіцкі камітат Венгерскага каралеўства. Упершыню горад згадваецца ў 1256 годзе. З тых часоў належыў розным дваранскім родам. У XVII стагоддзі горад пацярпеў ад турэцкіх войнаў, антыгабсбургскіх паўстанняў, рэфармацыі і контррэфармацыі. У 1746 годзе Сеніца стаў цэнтрам аднаго з раёнаў Нітранскага княства[1].
З 1918 года ў складзе Чэхаславакіі. Тут пачынаюць засноўвацца шматлікія прадпрыемствы, дзякуючы якім Сеніца становіцца прамысловым цэнтрам Паўночнага Загор’я.
Дэмаграфія
Паводле перапісу 2001 года колькасць насельніцтва горада налічвае 21 253 чалавекі. Нацыянальны склад: 96,40 % — славакі, 1,56 % — чэхі, 0,84 % — цыгане і 0,14; — венгры[2].
Рэлігійны склад: 47,28 % — рыма-каталікі, 31,18 % — людзі без прыналежнасці да рэлігіі і 17,03 % — лютэране[2].
Славутасці
- Фарны касцёл
- Лютэранская кірха
Гарады-пабрацімы
- Беч, Сербія (2004)[3]
- Герцагенбухзэе, Швейцарыя (2004)
- Пултуск, Польшча (2002)
- Трутнаў, Чэхія (1998)
- Велке-Паўлаўцы, Чэхія (2002)
- Годанін, Чэхія
- Гоэнау, Аўстрыя
- Санта-Тэкла, Аргенціна
Зноскі
- ↑ Mesto Senica — oficiálne stránky mesta
- 1 2 Архіўная копія(нявызн.) (недаступная спасылка). Statistical Office of the Slovak republic. Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2007. Праверана 27 кастрычніка 2014.
- ↑ Архіўная копія(нявызн.) (недаступная спасылка). Skgo.org. Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2007. Праверана 27 кастрычніка 2014.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сеніца (Славакія)
- Афіцыйны сайт муніцыпалітэта
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.