Сербін
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сербін (значэнні). Сербін — няўключаная абшчына акругі Лі штата Тэхас Злучаных Штатаў Амерыкі. Размешчана за 80 км на ўсход ад Остына. Насельніцтва Сербіна складае 90 чалавек (2000)[1].
Гісторыя
Першапачаткова населены пункт быў заснаваны пад назвай Лоу-Пін-Оак (Low Pin Oak) лужыцкімі сербамі, якія перасяліліся ў Тэхас ў сярэдзіне 1850-х гадоў. Пазней назва была зменена на Сербін — у адпаведнасці з саманазвай лужыцкасербскага народа.
Самая буйная дыяспара лужычанаў ў ЗША атбарылася ў Тэхасе, выкарыстоўваючы Сербін як «матчыну калонію». Да 20 верасня 1854 каля 550 лужыцкіх сербаў з лютэранскіх абшчын Прусіі і Саксоніі пад кіраўніцтвам пастара Джона Кіліяна з’ехалі ў Тэхас. Па прыбыцці ў Тэхас жыхары Сербіна станавіліся членамі лютэранскага саюза «Лютэранская царква — Місурыйскі сінод». Лютэранская царква святога Паўла, пабудаваная ў 1871 годзе, уяўляе сабой ўзор тыповай лужыцкай архітэктуры, кафедра прапаведніка размешчана на балконе царквы.
Славутасці
На тэрыторыі царквы Святога Паўла ў Сербіне размешчаны Тэхаскі музей культурнай спадчыны лужычанаў. Займаючы тры незалежных будынка, уключаючы ранейшую прыходскую школу Святога Паўла, музей таксама мае два вонкавых экспаната — гэта непашкоджаная драўляная хаціна і частка дома з планіроўкай ў стылі догтрат.
Зноскі
Спасылкі
- Serbin, Texas from TexasEscapes.com
- Serbin, Texas. Handbook of Texas Online Texas State Historical Association.
- Wends. Handbook of Texas Online Texas State Historical Association.
- St. Paul Lutheran Church, Serbin, TX
- Texas Wendish Heritage Society
- Worldwide Wendish Connection
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Воранаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Вілейскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Тэхаса Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.