Сетыф
Се́тыф[2], Сатыф[2] (араб. سطيفيف, фр.: Sétif) — горад на паўночным усходзе Алжыра ў правінцыі Сетыф, размешчаны на вышыні каля 1096 м над узроўнем мора.
Забудова горада тыпова каланіяльная, аднак паблізу захаваліся старажытнарымскі некропаль і руіны буйной візантыйскай крэпасці. Тут базуецца футбольны клуб ЕС Сетыф. Насельніцтва 200 тысяч жыхароў (2001).
Гісторыя
Горад нумідыйскага паходжання быў вядомы рымлянам як Sitifis. У 97 годзе імператар Нерва пасяліў тут сваіх ветэранаў. Дзвесце гадоў праз з Маўрэтаніі была адміністрацыйна выдзелена Сітыфенская вобласць. Пасля арабскага нашэсця горад страціў былое значэнне. З 1838 года — месцазнаходжанне французскага гарнізона і цэнтр буйнога сельскагаспадарчага рэгіёна.
Трагедыя
Асноўны артыкул: Сетыфская разня Сутыкненні мясцовых жыхароў з еўрапейцамі ў 1945 годзе панеслі каля 100 жыццяў. У адказ французы правялі карную аперацыю, вядомую як Сетыфская разня. Яе ахвярамі, як мяркуюць, сталі ад 6 да 8 тысяч мясцовых жыхароў. Алжырскі прэзідэнт Абдэль Азіз Бутэфліка назваў Сетыфскую аперацыю 1945 года пачаткам генацыду алжырскага народа.
Зноскі
- ↑ Sétif (Province Capital, Sétif, Algeria) - Population Statistics, Charts, Map and Location Праверана 9 лютага 2020.
- 1 2 БелЭн, 2001
Літаратура
- Сеты́ф, Сатыф // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 355. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.