wd wp Пошук:

Скароднае (Брагінскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Скароднае.

Скаро́днае — былая вёска ў Камарынскім пасялковым савеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (21 сям’я) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. У 2005 годзе вёска была выключана са звестак па ўліку населеных пунктаў[1].

Геаграфія

Размяшчэнне

У 71 км на поўдзень ад Брагіна, 25 км ад чыгуначнай станцыі Пасудава (на лініі Оўруч — Палтава).

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.

Планоўка складаецца з кароткай, амаль прасталінейнай вуліцы, блізкай да шыротнай арыентацыі. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Заснаваная напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1932 годзе арганізаваўся калгас. У 1959 годзе ўваходзіла ў склад калгаса «Чырвоная Украіна» (цэнтр — вёска Гдзень).

Насельніцтва

Колькасць

  • 2010 год — жыхароў няма.

Дынаміка

  • 1959 год — 110 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1986 год — жыхары (21 сям’я) пераселены.

Зноскі

  1. Решение Гомельского областного исполнительного комитета от 17 ноября 2005 г. № 793 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Ветковского, Ельского и Хойникского районов Архівавана 2 чэрвеня 2021.

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Брагінскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be