Следзюкоўскі сельсавет
Следзюко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Следзюкі.
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Следзюкі. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Кузькавічы, сельсавет перайменаваны ў Кузькавіцкі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Быхаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. У канцы 1930-х гадоў на тэрыторыі сучаснага Следзюкоўскага сельсавета існавалі вёскі Грудзінаўка 2, Мамачына, пасёлак Ветка. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Следзюкі[1], сельсавет перайменаваны ў Следзюкоўскі[2]. 5 снежня 2011 года ў склад Смаліцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Красніца 1, Красніца 2, Кузькавічы, Латкалонія і Хатмілле)[3]. 20 лістапада 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Грудзінаўскага сельсавета (9 населеных пунктаў: аграгарадок Грудзінаўка, вёскі Бутрамееўка, Бынава, Давыдавічы, Красны Асавец, Лісічнік, Перакладавічы, Прыберажжа і Рыжкаўка)[4].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (8 населеных пунктаў) — 2653 чалавекі[5], з іх 93,1 % — беларусы, 5,0 % — рускія, 1,1 % — украінцы[6].
Зноскі
- ↑ Следзюкі // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / У. У. Бянько і інш. — Мн.: БелЭн, 2008. — 727 с. ISBN 978-985-11-0409-9. С. № 296
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 5 декабря 2011 г. № 12-15 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 24 сакавіка 2020.
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 16 чэрвеня 2020.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.
Спасылкі
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Быхаўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.