Сморгаўка
Смо́ргаўка (Смарго́ўка) — колішняя вёска і прадмесце Мінска. Месціцца на поўнач ад Пярэспы.
Гісторыя
У канцы XIX стагоддзя ўрочышча ў Мінску (81 жыхар)[1] і ўрочышча на поўнач ад Мінска, у Сёмкава-Гарадзецкай воласці Мінскага павета Мінскай губерні (3 двары, 22 жыхары)[2]. 9 ліпеня 1913 года ў Сморгаўцы адкрылася дача-калонія для жыдоўскіх слабасільных дзяцей пры мінскай супольнасці «Лінас-Гацэдэк»[3].
За савецкім часам вёска. У 1930-я гады на поўнач ад Сморгаўкі быў хутар Сморгаўцы.
У наш час пра прадмесце нагадваюць Сморгаўскі тракт, пяць Сморгаўскіх завулкаў і Сморгаўскі праезд.
Зноскі
- ↑ Первая Всеобщая перепись населенія Россійской имперіи 1897 г. Минская губернія, 1904, с. 1
- ↑ Ярмоловичъ В., 1909, с. 188
- ↑ Дата в истории: 98 лет назад в Минске освятили здание дачи-колонии для оздоровления слабосильных дете (руск.) . govorim.by (9 чэрвеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2021. Праверана 10 студзеня 2021.
Літаратура
- Сацукевіч І. Прадмесці // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн.. — Мінск: БЕЛТА, 2002. — Т. 2. — С. 669. — 704 с. — ISBN 985-6302-46-3.
- Ярмоловичъ В. С. Списокъ населенныхъ мѣстъ Минской губерніи. — Минскъ: Изданіе Минскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1909. — 231 с.
- Первая Всеобщая перепись населенія Россійской имперіи 1897 г. Минская губернія. — 1904.
- Smorgówka // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom X (Rukszenice — Sochaczew), 1889. — S. 833
Катэгорыя·Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Мінска
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.