Сміла
Смела[1] ці Сміла[2] (укр.: Сміла) — горад у Чаркаскай вобласці Украіны. Плошча 39.85 км². Насельніцтва 68 740 чал. (1 студзеня 2014)[3]. Размешчаны на Прыдняпроўскім ўзвышшы каля ракі Цясмін. У горадзе размешчаны найбуйнейшы чыгуначны вузел Чаркаскай вобласці — станцыя імя Тараса Шаўчэнкі.
У падначаленні мясцовага гарадскога савета знаходзіцца таксама пасëлак Ірдзінаўка.
Гісторыя
- 1542: першыя згадкі ў гістарычных крыніцах.
- У часы Расійскай імперыі — мястэчка Чаркаскага павета Кіеўскай губерні.
- 1926: атрымаў статус горада.
Насельніцтва
1845 | 1860 | 1897 | 1926 | 1939 | 1959 | 1970 | 1979 | 1989 | 2001 | 2012 |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
8000 | 12 600 | 15 200 | 23 000 | 34 000 | 44 534 | 55 474 | 62 282 | 79 449 | 69 681 | 68 667 |
Вядомыя асобы
- Ганна Сяргееўна Салаўёва (1922—2001) — вучоны ў галіне фтызіятрыі, доктар медыцынскіх навук[4].
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8. — карта Чаркаскай вобласці
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
- ↑ Статистичний збірник «Чисельність наявного населення України на 1 січня 2014 року», — Київ, Державна служба статистики України, 2014
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 103. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Хмільныцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Чэрвеньскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі Катэгорыя·Былыя сельсаветы Беларусі Катэгорыя·Былыя сельсаветы Рудзенскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Смілавіцкага раёна Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Мінскай вобласці Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1931 годзе Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1938 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1935 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1926 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1938 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Чэрвеньскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.