Соха
Пра аднайменны квартал Нью-Ёрка гл. Соха, Манхэтэн.
Со́ха (англ.: Soho) — гандлёва-забаўляльны квартал у цэнтральнай частцы лонданскага Вест-энда. Квартал абмежаваны Оксфард-стрыт з поўначы, Рыджэнт-стрыт з захаду, Лестэр-сквер і плошчай Пікадзілі з поўдня і Чарынг-Крос-роўд з усходу. У паўднёвай частцы раёна размешчаны лонданскі Чайна-таўн. На захадзе ад Соха знаходзіцца эксклюзіўны квартал Мэйфэр.
Гісторыя
Раней на месцы Соха была невялікая вёсачка, пакуль Генрых VIII не загадаў разбіць у 1536 годзе каралеўскі парк у рэзідэнцыі Уайтхол. Назва Соха замацавалася за мястэчкам у XVII стагоддзі; гісторыкі лічаць, што назва пайшла ад паляўнічага кліку.
У адрозненне ад прэстыжных суседніх кварталаў Мэйфэр, Блумсберы і Мэрылебан, у Соха сяліліся галоўным чынам імігранты і ніжэйшыя пласты насельніцтва. У XIX стагоддзі заможныя гараджане канчаткова пакінулі квартал, Соха стаў прыстанкам публічных дамоў, невялікіх тэатраў і іншых забаўляльных устаноў. У сярэдзіне XIX стагоддзя ў Соха ўспыхнула эпідэмія халеры, якая панесла жыцці 14 000 чалавек. Дзякуючы даследаванням Джона Сноу ў 1854 годзе было ўстаноўлена, што віной таму з’яўляюцца сцёкавыя воды, якія сцякалі наўпрост у Тэмзу. Пасля перакрыцця водапомпы эпідэмія пайшла на спад.
У першай палове XX стагоддзя недарагія кафэ сталі месцам сустрэч прадстаўнікоў багемы — пісьменнікаў, мастакоў, інтэлектуалаў. З сярэдзіны XX стагоддзя асабліва актыўна стала развівацца музычнае жыццё Лондана, асаблівую папулярнасць заваявалі джаз і пазней рок. У 1960-х Карнабі-стрыт стала сэрцам «свінгуючага Лондана». Таксама Соха быў цэнтрам лонданскай біт-культуры.
Цяперашні час
У наш час Соха лічыцца галоўным гандлёва-забаўляльным кварталам Лондана з вялікай колькасцю тэатраў і кінатэатраў, начных клубаў, пабаў, публічных дамоў і секс-шопаў. Апроч гэтага ў Соха абгрунтавалася гей-вёска, большасць прадстаўнікоў нетрадыцыйнай арыентацыі пражываюць у раёне Олд-Комптан-стрыт.
Галерэя
Соха на Вікісховішчы |
- Карнабі-стрыт
- Начное жыццё ў Соха
- Чайна-таўн
- Гей-бар
Гл. таксама
Спасылкі
- Цэнтральны Саха(нявызн.). «Афіша» (27 сакавіка 2008). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2012. Праверана 14 студзеня 2010.
Катэгорыя·Раёны Лондана
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.