wd wp Пошук:

Сочы

Сочы (руск.: Сочи) — горад (з 1917 года) у Расіі, краявога падпарадкавання ў складзе Краснадарскага края. Насельніцтва 402,0 тыс. чалавек (2007). Заснаваны ў 1838 годзе.

Знаходзіцца на ўзбярэжжы Чорнага мора, распасціраецца ад ракі Шэпсі да дзяржаўнай мяжы з Абхазіяй па рацэ Псоу і займае агульную плошчу 3 502 км². Сочы — самы доўгі горад Еўропы. Працягласць тэрыторыі Сочы — 146 км (уздоўж федэральнай аўтадарогі Джубга — Сухум) (рэальная жа даўжыня Сочы раўна 105 км). Тэрыторыя горада ў цэлым размешчаная блізка ўздоўж узбярэжжа, часам адыходзіць ў горныя даліны аж да Галоўнага Каўказскага хрыбта на адлегласць ад 40 да 60 км. З агульнай плошчы горада толькі 250 км² знаходзіцца пад забудовай. Па плошчы тэрыторыі, падпарадкаванай гарадскому савету, Сочы ў 3,5 разы больш за Маскву.

Сочы, як і ўвесь участак расійскага чарнаморскага ўзбярэжжа паўднёвей Туапсэ, размешчаны ў зоне вільготных субтропікаў, што моцна адрознівае гэты рэгіён ад больш паўночнага ўчастку ўзбярэжжа ад Анапы да Туапсэ, дзе пануе тыповы паўсухі міжземнаморскі клімат. Клімат, падобны сочынскаму назіраецца ў суседняй Абхазіі, а таксама на паўднёвым усходзе ЗША (штаты Місісіпі, Луізіяна, Алабама, Джорджыя). Падобны тып клімату спрыяльны для культывацыі рознага роду субтрапічных і ўмераных культур. Паколькі Сочы размешчаны на паўночнай мяжы субтропікаў, зімой тут магчымыя замаразкі і снегапады. У лютым 2008 года за 12 гадзін выпаў 41 мм ападкаў і снежнае покрыва дасягнула вышыні 40 см. Сярэднегадавая тэмпература — +14.2 °C, сярэднегадавая хуткасць ветру — 2,2 м/с, Сярэднегадавая адносная вільготнасць паветра — 74 %.

Мноства прадпрыемстваў харчовай прамысловасці, суднабудаўнічая верф, рамонтна-механічны завод, завод жалезабетонных вырабаў і інш. Дзейнічае міжнародны аэрапорт.

Сочы падзяляецца на 4 раёны — Адлерскі, Лазараўскі, Цэнтральны, Хосцінскі.

Па выніках 2015 года Сочы прыняў каля 6 мільёнаў турыстаў. У 2016 годзе Сочы наведала 6,5 млн адпачывальнікаў.

Славутасці

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. https://ria.ru/society/20090120/159699891.html

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Атбасарскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be