Спецыяльны адміністрацыйны рэгіён Сіныйджу
Спецыяльны адміністрацыйны рэгіён Сіныйджу (кар. 신의주 특별 행정구, 新義州特別行政區) — рэгіён асаблівага статусу ў КНДР на мяжы з Кітаем. Быў утвораны ў верасні 2002 у раёне горада Сіныйджу у спробе ўвесці элементы рынкавай эканомікі у Паўночнай Карэі. Юрыдычна гэты рэгіён з’яўляецца падабенствам кітайскіх спецыяльных эканамічных зон Ганконга і Макаа, і, як і яны, мае «базавы закон» (기본법; кібон боп). Плошча рэгіёну — 132 км².
Нідэрландскі бізнесмэн, этнічны кітаец Ян Бінь быў прызначаны першым кіраўніком рэгіёну ў 2002 годзе. Але ўжо ў кастрычніку 2002 года ён быў арыштаваны кітайскімі ўладамі і прысуджаны да 18 гадоў пазбаўлення волі за нявыплату падаткаў і эканамічныя злачынствы.
Населеныя пункты, уключаныя ў рэгіён
- Горад Сіныйджу (신의주시; 新義州市) — часткова
- Павет Ыйджу (의주군; 義州郡) — часткова
- Павет Ёмджу (염주군; 鹽州郡) — часткова
- Павет Чхольсан (철산군; 鐵山郡) — часткова
Некаторыя часткі рэгіёну з’яўляюцца анклавамі, у якія нельга праехаць, не перасякаючы межаў іншых раёнаў КНДР.
Клімат
- Сярэднегадавая тэмпература паветра — 9,8 °C
- Адносная вільготнасць паветра — 68,8 %
- Сярэдняя хуткасць ветру — 2,2 м/с
Клімат Сіныйджу | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Сярэдняя тэмпература, °C | −6,8 | −3,2 | 2,8 | 9,8 | 15,8 | 20,5 | 23,6 | 24,3 | 19,1 | 12,0 | 3,3 | −4 | 9,8 |
Спасылкі
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.