Сіныйджу (горад)
Сіныйджу, Шынгішу (кар. 신의주시, 新義州市) — горад у КНДР, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Пхёнан-Пукто[2]. Частка горада ўваходзіць у спецыяльны адміністрацыйны рэгіён Сіныйджу, які быў створаны ў 2002 годзе як эксперымент па ўвядзенні ў краіне рынкавай эканомікі.
Геаграфічнае становішча
Знаходзіцца на адлегласці каля 4 кіламетраў ад вусця ракі Амнакан[2] (па якой праходзіць мяжа з КНР).
Вышыня горада над узроўнем мора — прыблізна адзін метр. Сярэдняя тэмпература — каля 9 °C.
Гісторыя
Падчас японскага праўлення атрымаў статус буйнога паселішча. Размяшчаўся ў 11 кіламетрах на захад ад старога горада Ыйджу, ад якога і атрымаў сваю назву (Сіныйджу, гэта значыць «новы Ыйджу»). Стаў развівацца як порт, выкарыстоўваючы раку Амнакан для транспарціроўкі драўніны.
Пасля пабудовы дамбы Супхен вышэй па цячэнні ракі тут атрымала развіццё хімічная прамысловасць.
Распачатая ў 1937 годзе вайна ў Кітаі прывяла да развіцця цяжкай прамысловасці на Карэйскім паўвостраве. Японскі канцэрн Ніціцу стварыў «заходнекарэйскі прамысловы раён» (Сіныйчжу — Пхеньян — Цынампха), для будаўніцтва ў якім прадпрыемстваў цяжкай прамысловасці праводзілі гвалтоўныя мабілізацыі рабочых[3].
Цяжкую шкоду нанесла паветраная бамбардзіроўка падчас Карэйскай вайны, але з тых часоў горад быў адноўлены. У заходняй гісторыі горад часта згадваецца, як месца падушанага савецкімі войскамі 23 лістапада 1945 года выступа мясцовых вучняў, якія пратэставалі супраць зняцця з працы дырэктара школы, пры гэтым было забіта каля 200 чалавек[4].
У сярэдзіне 1970-х гадоў горад з’яўляўся буйным цэнтрам лёгкай прамысловасці (тут дзейнічалі тэкстыльныя, абутковыя, швейныя і парфумерныя прадпрыемствы), машынабудавання, хімічнай (вытворчасць штучных валокнаў, пластмас і інш.), лесапільны і цэлюлозна-папяровай прамысловасці. Таксама тут мелася вытворчасць будаўнічых матэрыялаў і завод эмаляванага посуду[2].
Эканоміка
З’яўляецца важным цэнтрам лёгкай прамысловасці ў КНДР.
Большая частка гандлю КНДР і КНР праходзіць праз Сіныйджу.
Транспарт
Транспартны вузел[2]. Сіныйджу злучаны з кітайскім горадам Даньдун праз раку Амнакан мостам «кітайска-карэйскага сяброўства». Горад — канчатковы прыпынак на лініі чыгункі Гёнгуі (вядомы ў КНДР як П’ёнгуі), на якім пасажыры бесперасадачных вагонаў паведамленнем Пекін — Пхеньян праходзяць мытны кантроль.
Да Сіныйджу можна дабрацца з Пхеньяна па паветры, па чыгунцы або па аўтамабільнай дарозе.
Адукацыя
У горадзе ёсць Сярэдняя школа Сіныйджу, Камерцыйная Сярэдняя школа Сіныйджу, Усходняя Сярэдняя школа, універсітэт лёгкай прамысловасці Сіныйджу, універсітэт медыцыны Сіныйджу і універсітэт адукацыі Сіныйджу.
Славутасці
«Манумент вызвалення» — мемарыял савецкім воінам, загінулым пры вызваленні Карэі ад японскай акупацыі[5].
Павільён Танггун, вадаспад і гарачыя ключы.
СМІ
У горадзе выдаецца рэгіянальная газета «Пхёнбук ільба». Таксама Сіныйджу з’яўляецца адным з трох гарадоў, у якім праведзены доступ да паўночнакарэйскай IPTV-сістэмы «Манбан», якая адкрывае доступ да ўсіх чатырох тэлеканалаў і Цэнтральнага радыё, а таксама спецыяльным відэатэкам.
Зноскі
- ↑ http://data.un.org
- 1 2 3 4 Синыйджу // Большая Советская Энциклопедия. / под ред. А. М. Прохорова. 3-е изд. том 28. М., «Советская энциклопедия», 1976.
- ↑ История войны на Тихом океане (в пяти томах). Том II. Японо-китайская война / под общей редакцией Усами Сэйдзиро, Эгути Бокуро, Тояма Сигэки, Нохара Сиро и Мацусима Эйити (пер. с яп.) — М.: изд-во Иностранной литературы, 1957. стр.228-229
- ↑ The North Korean revolution, 1945—1950 — Google Books
- ↑ В КНДР завершили реконструкцию крупнейшего мемориала советским воинам (1 верасня 2019). Праверана 2 студзеня 2020.
Спасылкі
- Шингишу // Шахта — Ь. — М. : Советская энциклопедия, 1933. — С. 412. — (Большая советская энциклопедия : [в 66 т.] / гл. ред. О. Ю. Шмидт ; 1926—1947, т. 62).
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.