wd wp Пошук:

Спрынгс

Спрынгс[3] (англ.: Springs) — горад у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, у правінцыі Гаўтэнг, на ўсход ад Яганэсбурга.

Гістрыя

Горад заснаваны ў 1904 годзе работнікамі бліжэйшых вугальных шахт і золатаздабываючых руднікоў, але яго гісторыю магчыма адлічваць прыкладна з 1840 года, калі ў гэты раён пераехалі фермеры і абвясцілі свае фермы самастойным[4]. У 1902 годзе ў паселішчы быў прызначаны камітэт аховы здароўя, які сачыў за будаўніцтвам і размяшчэннем збудаванняў, а таксама за гігіенай[4]. У красавіку 1904 года паселішча атрымала статус горада пад сучаснай назвай, камітэт аховы здароўя быў заменены гарадскім саветам[4].

Насельніцтва

У 2001 годзе насельніцтва Спрынгса разам з прыгарадамі складала больш за 100 тыс. чалавек[3].

Эканоміка

Спрынгс з’яўляецца горадам-спадарожнікам Яганэсбурга[3]. Транспартны вузел. Дзейнічае прамысловасць па вытворчасці горна-шахтнага і электрычнага абсталявання, металаапрацоўчая і шкляная прамысловасць. Цэнтр золатапрамысловага і ўраназдабываючага раёна (у 1962 годзе тут выраблялася 10 % золата краіны і 9 % урану[4]). у наваколлі горада вядзецца здабыча каменнага вугалю.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. 1 2 South African Post Office
  2. 1 2 http://www.postoffice.co.za/tools/pcodes.xls
  3. 1 2 3 БклЭн, 2002
  4. 1 2 3 4 Springs // South African History Online (SAHO) (англ.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be