wd wp Пошук:

Спрынгфілд (Масачусетс)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Спрынгфілд.

Спрынгфілд (англ.: Springfield) — горад у штаце Масачусетс, адміністрацыйны цэнтр акругі Гэмпдэн.

Насельніцтва складае 153 060 жыхароў (2010), гэта трэці па населенасці горад штата і чацвёрты ў Новай Англіі.

У 1635 годзе на рацэ Канектыкут было заснавана паселішча на месцы сучаснага горада, праз некалькі гадоў названае Спрынгфілдам па імі мястэчка ў раёне Чэлмсфорд, Эсекс, Англія.

У свеце Спрынгфілд больш вядомы як радзіма баскетболу. У 1891 годзе школьны выкладчык фізічнай культуры Джэймс Нейсміт прыдумаў гульню для вучняў, пазней, якая стала адным з найпапулярных відаў спорту ў свеце. У 1959 годзе ў горадзе быў адкрыты Баскетбольная Зала славы.

У горадзе размешчаны галоўны офіс кампаній Smith & Wesson і Big Y.

Таксама ў Спрынгфілдзе размешчаны Форэст-Парк — адзін з найбуйнейшых у краіне муніцыпальных паркаў[1].

Вядомыя асобы

У горадзе памёр і пахаваны беларускі грамадскі і рэлігійны дзеяч Васіль Кендыш (19082003).

Зноскі

  1. City of Springfield Park Department(англ.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be