wd wp Пошук:

Стара-Любаўня

Скансен і Любаўнянскі Град

Ста́ра-Лю́баўня (славацк.: Stará Ľubovňa, укр.: Стара-Любовня, польск.: Lubowla / Любовля, ням.: Altlublau, венг.: Ólubló) — горад ва ўсходняй Славакіі на рацэ Попрад. Адзін з важных спішскіх гарадоў. Насельніцтва каля 15 тыс. чалавек.

Гісторыя

Стара-Любаўня была першы раз згадана ў 1292 годзе як горад Лібенаў. У 1364 годзе венгерскі кароль Людовік I Вялікі дараваў Стара-Любаўні права каралеўскага горада. У 1412 годзе ў ліку 16 спішскіх гарадоў Стара-Любаўня была аддадзена Польшчы як задатак за доўг. У 1772 годзе пасля падзелу Рэчы Паспалітай, Стара-Любаўня зноў уваходзіць у склад Венгерскага каралеўства ў складзе Аўстрыі.

Насельніцтва

Стара-Любаўня — шматнацыянальны горад. Тут жывуць славакі, русіны, палякі, немцы, цыгане. Каля траціны вернікаў — уніяты.

Славутасці

Гл. таксама

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. Гарады пабрацімы Новага Сонча(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011. Праверана 03.06.2009.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be