Стараселле (Александрыйскі сельсавет)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Стараселле. Стараселле — аграгарадок у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці, на рацэ Бярозаўка. Уваходзіць у склад Александрыйскага сельсавета.
Знаходзіцца за 19 км на паўночны захад ад Шклова, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Копысь; на аўтамабільнай дарозе Шклоў — Хацькава.
Да 2013 года Стараселле было цэнтрам Старасельскага сельсавета[1].
Гісторыя
Упершыню Стараселле згадваецца ў XVI стагоддзя як маёнтак у Аршанскім павеце Віцебскага ваяводства, уладанне Сапегаў. У 1606 тут існаваў касцёл. 3 1656 мясціна перайшла ў валоданне Нарушэвічаў, потым пратэстанцкай царквы. У Трынаццацігадовую вайну (1654—1667) мястэчка спалілі маскоўскія захопнікі.
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Стараселле апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Аршанскім павеце Магілёўскай губерні. Тут працавала смалакурна-шкіпінарнае прадпрыемства (1859), дзейнічалі Траецкая царква і царкоўна-прыходская школа (1862). У 1868 мястэчка было ў валоданні Л. Цітова; 2 крупадзёрныя, вінакурны і цагельны заводы, сукнавальня, 2 млыны, карчма. Станам на 1886 — 33 двары, валасная і мяшчанская ўправы, 2 царквы, касцёл, сінагога, вадзяны млын, карчма, 11 крамаў, 2 кірмашы. На 1909 — 88 двароў.
Насельніцтва
- 423 жыхары (2010)
Зноскі
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20.11.2013 N 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 13 ліпеня 2015.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стараселле (Александрыйскі сельсавет)
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Шклоўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.