wd wp Пошук:

Стары Самбір

Стары Самбар ці Стары Самбір[1] (укр.: Старий Самбір) — горад раённага значэння ў Львоўскай вобласці Украіны, адміністрацыйны цэнтр Старасамбірскага раёна. Размешчаны на рацэ Днестр за 80 км на паўднёвы захад ад Львова.

Гісторыя

Упершыню горад згадваецца пад назвай Самбір у Васкрасенскім летапісе пад 1071 г. Калі паселішча ў 1241 г. зруйнавалі татары, частка жыхароў перасялілася ў сяло Пагоніч, якое затым атрымала назву Новы Самбір. З 1390 г. старое паселішча стала называцца Старым Самбарам ці Старым горадам — у адрозненне ад новага Самбара. Хутка Новы Самбар стаў проста Самбарам.

1301 — у манастыры каля Старога Самбора пахаваны князь Леў Данілавіч, сын караля Данілы Галіцкага.

1375 — горад стаў цэнтрам павета.

1553 — Стары Самбір атрымаў прывілей на Магдэбургскае права.

Найстаражытнейшым заняткам насельніцтва было рамяство, асабліва ткацтва. У XVI ст. тут ужо існавалі пякарскі, кавальскі, ткацкі, шавецкі, кравецкі і кушнерскі цэхі.

Стары Самбір быў значным гандлёвым цэнтрам, дзе адбываліся жва кірмашы і штотыднёвыя таргі. У 1659 г. горад атрымаў права склада купецкіх тавараў у гандлёвыя дні, гэта значыць прыезджыя купцы павінны былі выстаўляць свой тавар на продаж і толькі непрададзеныя тавары можна было везці далей.

13 кастрычніка 1648 г. Стары Самбір заваявалі войскі Багдана Хмяльніцкага.

1650 — кароль Ян II Казімір пацвердзіў прывілеі горада.

1690 — горад пацярпеў ад саранчы, а ў 1705 г. — ад эпідэміі чумы.

1753 — каталіцкі біскуп Вацлаў Серакоўскі асвяціў касцёл у Старым Самбары.

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай горад адышоў да Аўстрыі.

1837 — землятрус знішчыў горад. З таго часу яно не мела ўжо значнай ролі ў рэгіёне, затое квітнеў новы Самбар.

1870 — праз горад прайшла чыгунка.

У 1918—1939 гг. горад уваходзіў у склад Другой Польскай Рэспублікі.

Помнікі даўніны

  • Старасамбірская ратуша — была адной з самых старажытных ва Украіне (1668 г.).
  • Старасамбірская сінагога (1862 г.)
  • Старасамбарскія габрэйскія могілкі (з XVI ст.)

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Старасамбірскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be