wd wp Пошук:

Стары Сонч

Стары Сонч (польск.: Stary Sącz) — горад у Польшчы, уваходзіць у склад Новасандэцкага павета Малапольскага ваяводства. Сядзіба вяскова-гарадской гміны Стары Сонч.

Займае плошчу 16,56 км². Насельніцтва 9107 чалавек (на 2013 год)[1].

Гісторыя

Першае згадванне датуецца 1257 годам у дакументах кракаўскага-сандамірскага князя Баляслава V Сарамлівага, які падараваў Стары Сонч сваёй жонцы Кунігундзе Венгерскай, якая пасля смерці мужа заснавала кляштар кларысінак у Старым Сончы, дзе і пасялілася.

У 1358 кароль Казімір III падаў гораду магдэбургскае права. У 1410 горад спаліў Сцібар са Сцібажыцаў, які камандаваў войскамі імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Жыгімонта.

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай горад увайшоў у склад Галіцыі.

Гарады-партнёры

Фатаграфіі

Зноскі

  1. Bank Danych Lokalnych

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Новасандэцкага павета Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be