wd wp Пошук:

Стрый (горад)

Не блытаць з Стрыем — ракой ва Украіне.

Стрый (укр.: Стрий) — горад абласнога значэння ў Львоўскай вобласці Украіны, адміністрацыйны цэнтр Стрыйскага раёна, не ўваходзіць у яго склад. Размешчаны на левым беразе Стрыя. Насельніцтва — 60 тыс. чалавек, плошча — 16,95 км².

Гісторыя

Адзін з галоўных і найбуйнейшых транспартных вузлоў Заходняй Украіны, важны эканамічны і культурны цэнтр Львоўскай вобласці.

Вядомы з 1385 года ўжо як горад і цэнтр воласці. У 1431 годзе атрымаў Магдэбургскае права. Значны рост Стрыя адбыўся ў 2-й палове XVII ст., спрыяў развіццю горада былы стрыйскі староста, а пазней кароль Ян Сабескі. У яго час горад меў статус «вольнага каралеўскага горада».

Пасля 1-а падзелу Рэчы Паспалітай адышоў да Імперыі Габсбургаў, пасля Аўстра-Венгерскай імперыі. У сярэдзіне XIX ст. горад ператварыўся ў значны чыгуначны і газапрамысловы цэнтр, што спрыяла яго хуткаму развіццю. Падчас 1-й сусветнай вайны Стрый стаў месцам утварэння легіёна Украінскіх сечавых стральцоў. У 1920-1930-я гады Стрый быў адным з самых актыўных асяродкаў Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў (АУН). Паводле Пакту Молатава — Рыбентропа, у 1939 годзе Стрый анексаваны СССР Саюзам.

14 сакавіка 1990 года ў Стрыі, першым з украінскіх гарадоў, узнялі нацыянальны сцяг Украіны. У 2003 годзе горад быў прызнаны лепшым раённым цэнтрам Львоўскай вобласці.

Насельніцтва

  • 1843 — 8,000 жыхароў
  • 1880 — 12,600 жыхароў
  • 1900 — 22,600 жыхароў
  • 1910 — 27,400 жыхароў
  • 1931 — 30,500 жыхароў
  • 1959 — 36,200 жыхароў
  • 1970 — 48,000 жыхароў
  • 1976 — 55,000 жыхароў
  • 1989 — 67,000 жыхароў
  • 2001 — 63,000 жыхароў
  • 2006 — 61,700 жыхароў

Вядомыя асобы

  • Іван Васілевіч Максімей (1935—2015) — спецыяліст у галіне тэхнічнай кібернетыкі, вылічальнай тэхнікі, аўтаматызаваных сістэм кіравання. Доктар тэхнічных навук (1989), прафесар (1990).

Зноскі

  1. Державний комітет статистики України. Чисельність наявного населення України на 1 січня 2011 року, Київ-2011 (doc) Архівавана 10 кастрычніка 2012.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
  • Stryj// Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Warszawa : Filip Sulimierski i Władysław Walewski, 1890. — T. XI : Sochaczew — Szlubowska Wola.— S. 429—438

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Стрыйскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be